Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У пятніцу 14 лютага слухачы УЗВ ажыццявілі вандроўку па Гродзенскай вобласці.

Першым прыпынкам быў горад Іўе, дзе студэнты наведалі касцёл Святога Пятра і Паўла. Там змястоўную экскурсію па касцёле правёў ксёндз Ян.

Касцёл Святога Пятра і Паўла

Студэнтам пашчасціла наведаць у Іўе таксам і татарскую мячэць.

Слухачы УЗВ ля татарскай мячэці ў Іўе

Далей вандроўнікаў сустрэў палацава-замкавы комплекс, рэзідэнцыя магнацкага роду Сапегаў у 16—17 стагоддзях Гальшанскі замак.

Каля Гальшанскага замка

Яшчэ ў Гальшанах атрымалася пабываць у касцёле Святога Іаана Хрысціцеля.

Далей на шляху вандроўнікаў былі Гервяты. Там слухачы не маглі не наведаць гісторыка-культурную каштоўнасць Беларусі касцёл Святой Тройцы.

Ля касцёла Святой Тройцы

У студэнтаў была магчымасць паглядзець прыгажосць касцёла не толькі звонку, але і знутры.

Выгляд касцёла знутры

Канчатковым прыпынкам вандроўнікаў былі Ашмяны, дзе слухачы паўдзельнічалі ў экскурсіі краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча.

Таксама ў студэнтаў атрымалася наведаць помнік архітэктуры пачатку 20 стагоддзя ў стылі неабарока касцёл Міхала Арханёла.

Выгляд касцёла ў Ашмянах

“Адчулі вялікі эмацыйны пад’ём ад нашай вялікай і непаўторнай Спадчыны”, – падзяліліся ўражаннямі пасля экскурсіі слухачы УЗВ.

Яшчэ запісы