Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Асоба знакамітай паэткі нашага Краю Ларысы Геніюш, яе творчасць доўгі час былі ў цэнтры ўвагі слухачоў курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах”. Заключная сустрэча з паэткай адбылася ў музеі Максіма Багдановіча 6 лютага, дзе месціцца і даволі шырокая экспазіцыя “Літаратурная Гродзеншчына”.

У цэнтры яе постаць “зельвенскай непаслушніцы”, як назваў паэтку даследчык літаратуры Ян Чыквін.

Нашы студэнты яшчэ раз прайшлі пакутным шляхам жыцця паэткі, паслухалі песні на яе вершы, голас самой Ларысы Геніюш. 

Апроч таго, у экспазіцыі прадстаўлены такія знакавыя імёны як Міхась Васілёк, Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Данута Бічэль.

Выкладчыца курса Ала Петрушкевіч, якая была на адкрыцці ранейшай экспазіцыі, згадала, што тут было ў тыя часы, калі гаспадыняй была паэтка Данута Бічэль.

Пысутнічалі і слухачы курса беларускай мовы “Каштуй, пакуль гарачае” з выкладчыцай Алінай Паўлоўскай.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы