Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У кнізе, падрыхтаванай Вольгай Агапавай, у якасці аднаго з прыкладаў адукацыйных праграм для сталых людзей змешчана і апісанне дзейнасці гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.

Прэзентацыя выдання адбылася 30 верасня ў Мінску і была прымеркаваная да Міжнароднага дня сталых людзей.

Стареть? Нет времени!Дапаможнік “Стареть? Нет времени!” будзе карысны найперш тым, хто прафесійна займаецца адукацыяй сталых людзей. Апроч тэарэтычных асноваў і практычных парадаў па арганізацыі навучання тут прадстаўлена апісанне метадаў працы, а таксама ўзораў навучальных праграм.

У час сустрэчы адбылася таксама дыскусія, удзельнікі якой абмеркавалі, як стварыць ўмовы для таго, інтарэсы сталых людзей улічваліся пры планаванні адукацыйнай палітыкі, як павялічыць ролю СМІ, грамадзянскай супольнасці,міжнародных арганізацый у прасоўванні канцэпцыі актыўнага даўгалецця.

Прэзентацыя кнігі Стареть? Нет времені!

 

“Універсітэт Залатога Веку” на сустрэчы прадстаўлялі сябры Рады УЗВ Ларыса Ганчар і Уладзімір Рунге (на здымку крайняя справа і крайні злева).

Яшчэ запісы