Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ларыса Кіркевіч была адной з “жывых кніг”, якія 6 ліпеня “чыталі” наведвальнікі  “бібліятэкі”.

“Ламаем стэрэатыпы” – так называлася сустрэча, галоўнымі героямі якой былі 8 удзельнікаў: мадэль, гарадскі рэжысёр, дзяўчына, якая жыве з экзатычнымі жывёламі, хлопец, якія разводзіць фларарыум і інш.

Ларыса Кіркевіч расказвала наведвальнікам пра дзейнасць “Універсітэту Залатога Веку“, хто можа навучацца ў ім, пра актыўную сацыяльную пазіцыю сталых людзей.

“Атмасфера была цёплая і прыемная, – прызнаецца Ларыса. – Большасць людзей былі маладога ўзросту, але гэта не замінала. Наадварот, наадварот слухачы задавалі пытанні пра УЗВ і жыва цікавіліся нашай дзейнасцю. Асабліва парадавала, што некалькі ўдзельнікаў захацелі быць валанцёрамі ва УЗВ і быць карыснымі людзям з актыўный сацыяльнай пазіцыяй, – дадае Ларыса.

Гісторыя “Жывой бібіятэкі” распачалася ў 2000 годзе ў Даніі і хутка распаўсюдзілася ў іншых краінах.

Галоўная мэта праекта – дапамагчы розным людзям дасягнуць паразумення і пазбавіцца ад перадузятага стаўлення і ад стэрэатыпаў у дачыненні да іншых людзей.

Некалькі апошніх год запар “Жывая бібліятэка” праводзіцца і на базе “Універсітэту Залатога Веку”.

У якасці “жывых кніг” і “чытачоў” на такіх сустрэчах выступаюць не толькі студэнты УЗВ, але і іншыя людзі розных пакаленняў.

 

Яшчэ запісы