Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На працягу дзвюх дзён 28 і 29 жніўня Святлана Красная і Алег Красны знаёміліся і вывучалі дзейнасць Універсітэту Залатога Веку.

Старшыня Рады Ларысы Кіркевіч правяла міні-экскурсію па аўдыторыях і ключавых пытаннях Універсітэта, Святлана і Алег паўдзельнічалі ў першай у гэтым навучальным годзе сустрэчы  Рады, пазнаёміліся з дзейнасцю валанцёрскай групы.

Размова старшыні Рады са стажорамі

Стажоры абмяркоўвалі працоўныя пытанні з дырэктаркай Універсітэта Ланай Руднік і намесніцай Дар’яй Радзевіч.

Знаёміліся з інфармацыйным і мультымедыйным суправаджэннем УЗВ.

“Карысная рэч – кроніка УЗВ” – стажоры

Святлана і Алег падзяліліся сваімі планамі наконт сваёй будучай дзейнасці:

– Мы хочам адкрыць “пілотны” праект “Акадэмія 50+”. Мяркуем, што спачатку гэта будзе  некалькі клубаў ці курсаў. У нас ёсць памяшканне, людзі, якія зацікаўленыя ў гэтым і веды, якія мы атрымалі ад вашага прыезду і спадзяёмся, што ў нас атрымаецца, – дадаюць стажоры з Бабруйска.

Стажоры вывучаюць білет навучэнца УЗВ

На пытанне, чаму яны лічаць гэта патрэбным Святлана адказвае наступнае:

– Таму што гэта вельмі карысная і патрэбная справа для кожнага чалавека, які не хоча адчуваць сябе пенсіянерам.

 

 

Яшчэ запісы