Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

1 сакавіка 2015 года я выйшла на пенсію і трошкі разгубілася. Але па рэкамендацыі старшыні клуба дзелавых жанчын “БОНА” г. Кобрына Алы Сапяжынскай, я апынулася на стажыроўцы ва “Універсітэце Залатога Веку” г. Гродна.

“УЗВ” – гэта цудоўны цэнтр дзеля сталых людзей, гэта цэнтр, дзе кожны жадаючы можа рэалізаваць свае мары, творчы патэнцыял, дзе можа навучыцца новаму яшчэ не спазнанаму, праявіць свае здольнасці і ініцыятыву.

Дабразычлівыя людзі не толькі слухачы УЗВ, але і кіраўніцтва. Вельмі прыемна, што ўсё кіраўніцтва і выкладчыкі размаўляюць на беларускай мове.

мая стажыроўка

Мяне вельмі уразіла праца валанцёрскай групы “Малодшы брат, малодшая сястра”. Гэта вельмі добрая справа, людзі, якія гэтым займаюцца, – ветлівыя, шчырыя і галоўнае – закаханыя ў сваю справу. Запісаць, сфатаграфаваць старэйшае пакаленне, якое перажыло вайну, іх жыццёвы досвед – вельмі крапатлівая праца, але патрэбная дзеля моладзі нашай краіны. Валанцёры УЗВ – гэта людзі з вялікай літары.

Хочацца адзначыць працу Рады УЗВ: яна і плённая, і творчая, і цяжкая. Вельмі спадабалася старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч – адукаваная, творчая натура і, як кажуць, кіраўнік ад Бога.

Калі ў Вас, паважаныя пенсіянеры, ёсць хоць самае маленькае жаданне жыць поўным жыццём, калі Вы згодныя заняцца не толькі сваімі дзецьмі і ўнукамі – прыходзьце ў УЗВ, не пашкадуеце!

Асаблівая падзяка кіраўніцтву УЗВ Лане і Вітаўту Руднікам за добразычлівыя адносіны да сталых людзей у нашай краіне.

Раіса Наумава, удзельніца стажыроўкі ва УЗВ, 23 – 27.03.2015

Яшчэ запісы