Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Клуб падарожнікаў УЗВ падчас летніх канікул здзейсніў трэцюю вандроўку па мясцінах Навагрудчыны.

Першым прыпынкам падарожнікаў быў аграгарадок Уселюб.

Сучасны выгляд старажытнага Уселюба

Там слухачы наведалі касцёл XV ст. Святога Казіміра.

Святар касцёла Віталь Цыбульскі распавядае гісторыя храма ўдзельнікам вандроўкі

Падарожнікі ва Уселюбе акрамя касцёла наведалі месцы звязаныя з жыццём графаў О’Руркаў ірландскага паходжання: старажытны парк, рэшткі сядзібы і ўсыпальніцу на могілках.

Наступным прыпынкам была вёска Дзеляцічы. Там, слухачы наведалі драўляную царкву XIX ст.

Унутраны выгляд царквы

Падчас вандроўкі, слухачка УЗВ Ларыса Кіркевіч распавяла ўдзельнікам пра свайго прадзеда і дзеда, якія служылі ў гэтай царкве.

Ларыса Кіркевіч ля царквы, дзе служыў яе прадзед

Затым была Любча, дзе наведалі замак і царкву Святога Іллі.

Студэнты УЗВ
Слухачы УЗВ ля замка ў Любчы
Царква Св. Ілля пачатку XX ст.

Наступнай кропкай вандроўкі была вёска Нягневічы, дзе падарожнікі наведалі царку і пабачылі адзін з знакамітых абразоў “Святая Алена”.

“Святая Алена”

Апошнім прыпынкам падарожнікаў быў сам Навагрудак.

Слухачы УЗВ каля рэштак Навагрудскага замка

Там, падарожнікі наведалі Фарны касцёл, дзе быў хрост Адама Міцкевіча і даведаліся з падрабязнасцямі подзвігу сясцёр-Назарэцянак у гады фашысткай акупацыі.

Слухачы УЗВ у Фарным касцёле Навагрудка

Пра іншыя вандроўкі, якія арганізоўваліся слухачамі УЗВ падчас летніх канікул чытайце ніжэй.

Адбылася турыстычная вандроўка слухачоў УЗВ па Шчучыншчыне

Слухачы УЗВ арганізавалі вандроўку па Нёмане

 

 

 

 

Яшчэ запісы