Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

1 снежня ў Бабруйску распачала сваю працу “Акадэмія 50+”, якая будзе займацца адукацыяй і паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей. Студэнты УЗВ даслалі свае відэапрывітанні калегам.

Заснавальнікі УЗВ Лана і Вітаўт Руднік бралі ўдзел у адкрыцці Акадэміі і асабіста павіншавалі яе арганізатараў і студэнтаў.

Студэнтамі “Акадэміі 50+” у Бабруйску стане сёлета каля 30 чалавек.

У праграме навучання – чатыры курсы.

Перад тым, як адчыніць у Бабруйску “Акадэмію 50+” яе арганізатары – Алег Красны і Святлана Васіленка, прыязджалі на стажыроўку ў Гродна, дзе сустракаліся з сябрамі Рады УЗВ і кіраўніцтвам нашай праграмы.

Віншуем нашых калегаў з Бабруйску з адкрыццём “Акадэміі 50+” і зычым яркіх падзеяў, цікавых студэнтаў і курсаў.

Удалага старту!

Яшчэ запісы