Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” прыехалі 30 красавіка ў Мураванку не толькі з канцэртнай праграмай, але і са святочнымі падарункамі.

 

Святочны букецік для жыхароў Мураванскага дома-інтэрната

Сустрэча праходзіла ў цёплай і камфортнай абстаноўцы.

Слухачы УЗВ віншуюць жыхароў Мураванскага дома-інтэрната

Гаспадары таксама добра падрыхтаваліся да яе: спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі і дзяліліся добрым настроем.

“Вальс” у выкананні жыхароў Мураванскага дома-інтэрната

Скончылася імпрэза развітальнай песняй хору “УВышша”, пасля выканання якой кожны прысутны атрымаў “кавалачак шчасця”.

Апекай над людзьмі, якія знаходзяцца ў Мураванскім псіха-неўралагічным дыспансэры студэнты УЗВ займаюцца ўжо некалькі гадоў.

Гэта адна з традыцыйных дабрачынных справаў, якія здзяйсняюцца ў межах “Школы добрых справаў” гарадзенскага УЗВ.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Апека над домам-інтэрнатам у Мураванцы адбываецца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы