Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сёлета, 14 красавіка, 100-годдзе з дня нараджэння гарадзенскага пісьменніка Аляксея Карпюка.

Студэнты УЗВ першымі пачалі слухаць курс лекцый, прысвечаных творчасці пісьменніка-змагара, які чытае выкладчыца Ала Петрушкевіч.

Аляксей Карпюк аддаў літаратуры амаль паўстагоддзя, кіраваў абласной філіяй Саюза пісьменнікаў, зрабіў вельмі многа для нашага горада. Заўсёды заставаўся мужным, бескампрамісным змагаром за праўду.

Першая лекцыя была прысвечана жыццёваму шляху творцы, змагарным дарогам Аляксея Карпюка. Верш Дануты Бічэль гучаў лейтматывам аповеду: 

З саракавых па дзевяносты і другі

сівога Нёмана крутыя берагі

трымаў на мазалях сваіх Капюк,

не пакладаючы мазольных рук.

Аўдыторыі было прыемна даведацца, што бацькі нашага слухача Паўловіча Міраслава былі аднакурснікамі пісьменніка ў Гродзенскім педагагічным інстытуце.

 

Яшчэ запісы