Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Мы завіталі да выкладчыцы кулінарнага клуба “Разынкі” Ларысы Ганчар і распыталі, як яна рыхтуецца да Вялікодных святаў.

Адкуль пайшла традыцыя фарбаваць яйкі ў вашай сям’і?

– Вялікдзень у нашай сям’і – важнае свята, – кажа Ларыса – якое без фарбавання яек і выпякання кулічоў ніколі не адбывалася.

Вялікдзень – важнае свята!

Яшчэ з дзяцінства я бачыла, як мая бабуля фарбуе яйкі, але ў той час, калі была зусім дзіцём – мне гэтую справу не давяралі, – прызнаецца Ларыса. – Пасля ўжо спрабавала і ў самой нядрэнна атрымоўвалася ўпрыгожваць яйкі.  

Асабліва, калі з’явіліся дзеці, то абавязкова перад кожным святам мы разам з імі фарбавалі яйкі – гэта была наша самая любімая справа ў падрыхтоўцы да свята.

Глядзіце, як Ларыса Ганчар фарбуе вялікодныя яйкі з дапамогай воску:

Калі ў кагосьці ёсць жаданне зрабіць узор на яйках больш выразным, то для нанясення воску трэба выкарыстоўваць запалкі для каміну. У выніку будуць атрымоўвацца вось такія ўзоры.

Пасхальны куліч лепш набыць у краме ці самой спекчы?

– Канешне, самой спячы: ты ведаеш, які ён і з чаго зроблены, – кажа Ларыса. 

Прыгатаванне кулічоў я таксама памятаю з дзяцінства, калі бабуля выпякала ў духоўцы, у якую была ўмацавана невялікая печ. Мне было цікава назіраць за гэтай справай, а пасля ўжо спрабавала сама выпякаць і запамінаць рэцэпты, якімі цяпер дзялюся з вамі.

Пасхальны куліч з тварагом

Нават калі няма шмат вольнага часу для яго знойдзецца: гэта вельмі лёгкі, здобны пірог і не цяжкі ў прыгатаванні.

Для яго спатрэбяцца:

180 грам цукру, 4 яйкі, 1/4 чайную лыжку солі, 10 грам ванільнага цукру, 400 грам тварагу, 100 грам слівачнага масла, 320 грам мукі, 15 грам разрыхляльніку, 1 сталовую лыжку цэдры апельсіна і разынак па смаку.

На 9-10 сантыметраў накласці цеста менш паловы формы. Змяшаць цукар з яйкамі, соллю і ванільным цукрам. Тварог узбіць блэндарам альбо працерці праз сіта, каб не было кавалачкаў і выкласці ў яйковую сумесь.

Перамяшаць, дабавіць растопленае слівачнае масла. Муку змяшаць з разрыхляльнікам і высыпаць у тварожна-яйковую сумесь. У канцы замеса трэба дадаць цэдру апельсіна і разынкі.

Разынкі папярэдне замачыць на 5 хвілін у цёплай вадзе, затым абсушыць на ручніку і дабавіць у цеста.

Форму для куліча змазаць алеем, затым выкласці цеста і паставіць у папярэдне разагрэтую духоўку.

Прыгатаванасць куліча праверыць драўлянай палачкай.

Пасля дастаць куліч з духоўкі і з формы і абмазаць глазуру і абсыпаць каляровай пасыпкай.

 Дражджавы куліч з цеста

Гэты пірог адрозніваецца ад іншых тым, што яго не трэба мясіць рукамі.

Для прыгатавання спатрэбіцца: 1 сталовая лыжка цукру, 4 яйкі, 1 сталовая лыжка цёплага малака, 50 грам дрожджаў, 200-250 грам масла альбо маргарыну, 4 сталовыя лыжкі мукі, адну плыткую чайную лыжку солі.

Узбіць цукар, яйка, масла. Дадаць дрожджы, распушчаныя ў цёплым малаку і ўсыпаць прасеяную муку. Цеста замясіць лыжкай, накрыць сурвэткай і, каб яно падышло – паставіць у цёплае месца (у духоўку з уключанай лямпачкай). Пасля выкласці цеста ў форму, змазаную алеем. З гэтай колькасці цеста атрымоўваецца 6-7 кулічоў памерам 9-10 см. А калі проста пірог, то форма 32 на 22  – выпякаць 35-45 хвілін.

Можна пасыпаць глазурай альбо штрэйзелем.

Смачных кулічоў і вясёлых святаў!

Кожны ахвотны можа даслаць рэцэпты сваіх Вялікодных страваў пошту УЗВ uzv.hrodna@gmail.com альбо падзяліцца з імі ў нашых групах у сацыяльных сетках.

Яшчэ запісы