Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

За спіной у Пшэмыслава Кучыньскага  – досвед працы ў розных польскіх арганізацыях, якія працуюць у галіне культуры, адукацыі і мастацтва. У 2018 г. ён прыехаў у Гродна ў межах еўрапейскай валанцёрскай праграмы для моладзі і пачаў працу ва “Універсітэце Залатога Веку”. У дзясятым навучальным годзе ён выкладаў у якасці валанцёра польскую мову і вёў заняткі клуба “Еўрапейскае кіно”.

– Я хацеў палепшыць свае моўныя навыкі і зламаць страхі, звязаныя з выступамі перад вялікай групай людзей – тлумачыць Пшэмыслаў сваё рашэнне прыехаць у Гродна.

– Атрымалася?

– Думаю, што гэта ўдалося: у апошнія месяцы ў мяне хапала выступаў перад вялікай групай людзей ва УЗВ, самы вялікі – перад групай з прыкладна  150 чалавек.

– З якімі цяжкасцямі даводзілася сутыкацца ў час працы ва “Універсітэце Залатога Веку”? Хто дапамагаў іх вырашаць?

– Першапачаткова ў мяне была праблема ў пошуку сябе ў ролі настаўніка, але мне вельмі дапамагла  Ірына Чарняк – выкладчыца польскай мовы, з якой мы часам разам вялі заняткі.

– З якімі пачуццямі прыходзіў на працу? Сыходзіў з яе?

-Першапачаткова ішоў з пачуццём невядомасці, але яна ў хуткім часе сышла. А выходзіў напоўнены радасццю і энергіяй, якую давала мне сустрэча з добразычлівымі людзьмі, але і з лёгкай асцярогай, ці апраўдаў я чаканні студэнтаў.

– Што ты думаеш пра сваіх студэнтаў?

– Мая група была вельмі разнастайная з пункту гледжання характараў і поглядаў. Яна змяніла маё мысленне аб сталых людзях: я думаў пра іх, як аб людзях вельмі да сабе падобных, але яны ў шмат разоў лепшыя за маладое пакаленне. Студэнты УЗВ вельмі крэатыўныя і надзвычай актыўныя.

Студэнты Пшэмыслава Кучыньскага

– Які самы запамінальны момант / выпадак адбыўся з табой ва Універсітэце? 

-Гэта была дыскусія на адным з заняткаў, прысвечаная “Маршу праклятых Жаўнераў”, які праводзіцца ў Польшчы.

Вельмі прыемна ўспамінаю таксама Дзень настаўніка і 23 лютага, – узгадвае Пшэмак. Студэнты падрыхтавалі тады для мяне падарункі. Яшчэ я быў пад вялікім уражаннем ад цырымоніі адкрыцця навучальнага года і тэатральнага прадстаўлення, створанага студэнтамі УЗВ.

– Ці быў камунікатыўны бар’ер паміж табой і студэнтамі?

-Яго не існавала. Большасць студэнтаў у большай ці меншай ступені разумелі польскую мову, а я праз некаторы час пачаў разумець беларускую і расійскую.

 

– Чым яшчэ, акрамя працы ва УЗВ, ты займаўся ў Беларусі?

-Я ўдзельнічаў у мерапрыемствах Dom46 і uCentry, арганізоўваў экскурсію падчас фестывалю экскурсаводаў, праводзіў сустрэчу прысвечаную турызму ў Гродне і  экскурсіі з “закрытымі” вачыма па Гродне і Брэсце. У Брэсце пачаў супрацоўніцтва з тэатрам Kryly Chalopa, для якога арганізую прэзентацыю музычнага альбома, а ў дадзены момант дапамагаю ў падрыхтоўцы для прадастаўлення арганізацыі згоды на ўдзел у праграме Erasmus + і прыняцця першых добраахвотнікаў восенню гэтага года.

Віялета Лось

Фота аўтаркі

 

Яшчэ запісы