Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На свята вясны нашых студэнтаў запрасілі партнёры з “Універсітэту трэцяга веку” з горада Саколка.

Слухачы УЗВ на татарскім фестывалі “Navrus”

Свята праходзіла 9 чэрвеня ў вёсцы Багонікі. Удзел у ім бралі прадстаўнікі татарскіх таварыстваў Польшчы, Літвы і Беларусі.

Сонечнае надвор’е і цёплая публіка панавалі на свяце

Удзельнікі фальклёрнага гурта УЗВ пад кіраўніцтвам Веры Кунцэвіч прадставілі праграму народнага абраду “Гуканне вясны”.

Акрамя канцэрту, у праграме фестывалю былі майстар-класы па вырабе сувеніраў, пляценні вянкоў з кветак, прыгатаванні народных татарскіх страваў і многае іншае.

Прыгатаванне татарскіх страваў

Слухачы УЗВ прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх майстар-класах і атрымалі на памяць падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Тамара Герасіменка дэманструе вынік майстар-класа

Удзельнікі фестывалю мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі татарскага народу, а таксама наведаць мячэць.

Слухачы УЗВ перад уваходам у мячэць

За ўдзел у фестывалі нашы студэнты атрымалі падзяку і падарункі ад арганізатараў свята.

 

 

Яшчэ запісы