Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Гэта вынікае з тэкста праекта Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г., апошняя версія якога з’явілася днямі ў публічным доступе.

Прыярытэты развіцця Гарадзеншчыны

Як адзначаецца ў дакуменце, ужо зараз у вобласці адзначаюцца істотныя змяненні ва ўзроставай структуры насельніцтва. Старэнне насельніцтва прыявло да дысбалансу паміж асобамі працаздольнага і непрацаздольнага ўзросту.

Па суадносінах дзяцей 0-14 год і людзей ва ўзросце 50 год і больш (адпаведна 16,1% и 36,0%) рэгіён адносіцца да рэгрэсіўнага тыпу.

Да 2030 г. каля 30% насельніцтва вобласці будзе знаходзіцца ў пенсійным узросце. Да 2032 г. Гарадзеншчына згубіць звыш 40% працоўнага патэнцыялу сельскага насельніцтва.

Гэта запатрабуе сур’ёзнага рэфармавання сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, медыцынскай дапамогі і іншых сфераў жыцця грамадства.

Менавіта на гэта звярталі асноўную ўвагу прадстаўнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, якія бралі актыўны ўдзел у распарцоўцы Стратэгіі. Яшчэ ў кастрычніку мінулага года нашыя прапановы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей у рэгіёне былі прадстаўленыя на адной з працоўных сустрэч, дзе абмярковалася Стратэгіі, а таксама былі дасланыя ў Рабочую групу, якая дапрацоўвала фінальную версію дакумента.

Рэгіён, прыязны да сталых людзей from Third Sector

Стратэгія мае быць рэалізаваная з улікам прынцыпу сацыяльнай справядлівасці, які “адлюстроўвае развіццё ў рэгіёне актыўнай і творчай супольнасці, у якім ствараюцца неабходныя ўмовы для роўнасці пакаленняў і культур, фармаванне ўмоваў для забеспячэння справядлівасці паміж пакаленнямі, тэрытарыяльнай справядлівасці”.

Поўны тэкст праекта Стратэгіі ўстойлівага развіцця гарадзеншчыны да 2025 г. можна пагартаць, навёўшы курсор на публікацыю пад гэтым радком.

Стратэгія ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г. from Third Sector

Яшчэ запісы