Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На чарговай агульнай лекцыі 20 лютага слухачы УЗВ з дапамогай ведаў доктара гістарычных навук Святланай Куль-Сяльверстава даведаюцца пра гісторыю мэблі і яе адаптацыі ў сучасным жыцці.

Мэбля  з’яўляецца прадметам штодзённага жыцця чалавека на працягу некалькіх тысячагоддзяў.

За гэты час яна шматкроць змянялася, прыстасоўваючыся да ладу жыцця, новых густаў, матэрыялаў і тэхналогій, уяўленняў аб прыгажосці і зручнасці. Спадчына, якую захавала гісторыя вырабу мэблі, актыўна выкарыстоўваецца і сёння.

У  грамадскіх установах, прыватных кватэрах і дамах можна сустрэць мэблю розных стыляў: рэнесанс, барока ці ракако, арт-дэко ці бідэрмейер і другія. І вельмі часта гэтыя стылі перамешваюцца, ствараючы недарэчны інтэр’ер, у якім чалавеку можа быць няўтульна і нязручна.

“Стылі і накірункі ў гісторыі мэблі – сучаснае прачытанне”- з’яўляецца спробай паказаць толькі невялікую частку доўгай гісторыі мэблі і яе адаптацыі ў сучасным жыцці. Мэта яе – увесці зацікаўленых слухачоў у сусвет мебельных стыляў і накірункаў, паказаць шлях да фармавання густу ў мебіліроўцы ўласнай жыццёвай прасторы.

Святлана Куль-Сяльверстава

Святлана Куль-Сяльверстава – доктар гістарычных навук, прафесар кафедры турыстыкі і рэкрэацыі Беластоцкай політэхнічнай Акадэміі. Праблематыка даследаванняў: гісторыя культуры Беларусі, спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны, вусная гісторыя, турыстыка.

Агульная лекцыя пройдзе па адрасе вул. Будзённага 48а, у 100 аўдыторыі а 12 гадзіне.

Яшчэ запісы