Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Слухачы УЗВ 22 сакавіка ладзяць у парку “Пышкі” традыцыйнае беларускае свята “Гуканне вясны”.

Вясна заўжды чакана і жадана ў народзе, вясна – пачатак новага земляробчага года, вясна – адраджэнне, абуджэнне прыроды і чалавека.

Нашыя продкі заўжды імкнуліся па магчымасці прыспешыць надыход вясны, прылёт птушак з далёкіх краёў. Дзеля гэтага выконваўся шэраг адмысловых абрадаў ды рытуалаў.

Слухачы УЗВ запрашаюць ўсіх ахвотных наведаць ды паўдзельнічаць у адным з самых цікавых святаў — “Гуканні вясны”, паспяваць адмысловыя песні-вяснянкі, павадзіць веснавыя карагоды, паскочыць традыцыйныя танцы і проста адпачыць на прыродзе.

Збор удзельнікаў свята 22 сакавіка (нядзеля) у 12.00 каля ўваходу ў парк “Пышкі”. 

З сабой трэба мець добры настрой, папяровых птушачак, ежу і напоі для святочнага стала.

Запрашаем усіх ахвотных!

Яшчэ запісы