Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Студэнты, выкладчыкі, арганізатары “Універсітэту Залатога Веку”, госці з Літвы і Кобрына возьмуць 11 траўня ўдзел у выпускным балі.

У час урачыстай імпрэзы адбудзецца ўручэнне пасведчанняў сёлетнім выпускнікам праграмы.

Студэнты некаторых курсаў і клубаў УЗВ прадставяць свае творчыя падарункі.

“Разынкай” выпускнога балю стане выступ капэлы Zhydovachka з Барысава.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснаваная ў красавіку 2010 г. і пачыналася з 40 студэнтаў і 6 курсаў.

У дзясятым акадэмічным годзе УЗВ навучаліся каля 200 студэнтаў, якія наведвалі заняткі больш як 50 курсаў і клубаў.

Агулам у гэтым навучальным годзе ў межах праграмы адбылося больш за 1300 заняткаў, інтэграцыйных і культурніцкіх мерапрыемстваў, дабрачынных акцый.

Яшчэ запісы