Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

«Вы здзівіцеся, але пакаленне міленеалаў хоча быць падобным да вас. А якія выгоды ад гэтага можаце атрымаць вы?» такой тэме будзе прывечана другая агульная лекцыя  ў адзінаццатым наборы Універсітэту Залатога Веку, якая адбудзецца 31 кастрычніка ў 100 аўдыторыі а 12.00.

 На лекцыі вы даведаецеся: чаму пакаленне міленеалаў так любіць чытаць гісторыі пра людзей «залатога веку», як можна змяніць сваё жыццё адным пастом у інтэрнэце, што такое self branding і навошта ён вам.

Госцем студэнтаў УЗВ будзе Сяргей Сахараў – галоўны рэдактар, сувыдавец інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by, які працуе ў медыя каля 20 год. Робіць lifestyle выданні для моладзі (34mag.net), для гараджан. Таксама кансультуе нацыянальныя і рэгіянальныя выданні.

У 2019 годзе інтэрнэт-часопіс Сяргея CityDog.by спрабуе заваяваць новую аўдыторыю – людзей “Залатога Веку”.

Яшчэ запісы