Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На чарговай агульнай онлайн-лекцыі ва Універсітэце Залатога Веку, якая адбылася 21 красавіка, Таццяна Смольнік распавяла слухачам пра тое, якія сістэмы ўплываюць на жыццё чалавека.

“Сістэма – гэта два і больш элементы, якія знаходзяцца паміж сабой у пэўнай функцыянальнай залежнасці”, – кажа Таццяна. –  Гэта сведчыць аб тым, што сістэма ўплывае на кожны элемент унутры сістэмы і, наадварот, кожны элемент сістэмы ўплывае на ўсю сістэму ў цэлым. Таму калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”. 

Чалавек належыць да розным сістэм, напрыклад, да сістэмы сваёй сям’і, арганізацыі, краіны, чалавецтва… Усе гэтыя сістэмы функцыянуюць па пэўных законах.

Адзін з іх – мэтапрынцып рэальнасці. Ён кажа пра тое, што рэальнасць такая, якая яна ёсць.

Нашы дзеянні маюць сэнс толькі, калі мы знаходзімся ў рэальнасці, не застаемся у мінулым і не адлятаем у будучыню, у мары.

Таццяна правяла практыкаванне, якое дазваляе вяртацца да сябе, да сваёй рэальнасці.

Таццяна закранула ўплыў энергетычнай сістэмы на арганізм чалавека. Лічыцца, што парушэнне плыні энергіі па спецыяльных каналах (мерыдыянах) прыводзіць, як мінімум, да стомленасці, але можа таксама ўплываць на эмацыянальны стан і прыводзіць да парушэнняў здароўя.

Спікер паказала некалькі простых практыкаванняў, якія могуць дапамагчы сваёй энергетычнай сістэме ўвайсці ў стан гармоніі. Гэта вельмі хутка паляпшае наша самаадчуванне і здароўе.

У памяці сістэмы захоўваюцца ўсе падзеі нашай сям’і, як добрыя, так і складаныя, часам –  нават трагічныя. І гэтыя падзеі ўплываюць на наша жыццё.

Добрая навіна складаецца ў тым, што які б ні быў цяжкі лёс нашых продкаў, яны выжылі, пражылі сваё жыццё, змаглі нарадзіць і вырасціць сваіх дзяцей. Дзякуючы гэтаму мы нарадзіліся.

У канцы занятка ўдзельнікі выканалі практыкаванне па атрыманні той якасці ад сваіх продкаў, якой ім цяпер не хапае.

Прэзентацыя Таццяны

Поўны запіс лекцыі размешчаны ніжэй.

Чытайце таксама іншыя матэрыялы агульных онлайн-лекцый:

Шукайце свае карані! Дзесяць карысных спасылак ад Вітаўта Рудніка

Глеб Лабадзенка зрабіў для студэнтаў УЗВ віртуальнае падарожжа па замках Беларусі

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

 

Яшчэ запісы