Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу эсэ “За што я люблю Гродна” 30 чэрвеня атрымалі свае заслужаныя дыпломы і падарункі.

Конкурс эсэ стартаваў у лютым і доўжыўся цэлы месяц.

За гэты час нам даслалі 14 прац з розных гарадоў Беларусі.

Працы ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі: Віктар Кірэеў, Любоў Зорына і Аляксандр Старыцын.

У выніку іх вердыкту пераможцай конкурсу стала студэнтка УЗВ Марына Загідуліна.

Дырэктарка праграмы “Універсітэт Залатога Веку” і арганізатарка конкурсу Лана Руднік павіншавала пераможцу

“Мне вельмі прыемна атрымаць першае месца ў такім конкурсе і я не думала, што стану пераможцай”, – дзеліцца ўражаннямі пасля атрымання дыплома Марына.

Віктар Варанец, які атрымаў другое месца ў конкурсе, кажа наступнае:

– Тэма Гродна на 100% мая! Я правожу сам экскурсіі па Гродна, расказваю пра знакамітых людзей горада і напісаць эсэ атрымалася з лёгкасцю і задавальненнем, але думак пра прызавое месца не было.

Віктар Варанец

Трэцяе месца ў конкурсе заслужыла праца студэнткі УЗВ Галіны Каспяровіч.

– Я не пабаялася ўдзельнічаць у конкурсе эсэ, бо  не магла ўявіць, што будуць такія годныя ўдзельнікі і настолькі моцныя працы, – кажа Галіна. – Таму я вельмі рада прызавому месцу і адрасую шчырыя словы падзякі сябрам журы за прызнанне і высокую адзнаку маёй працы.

Кожны ўдзельнік конкурсу атрымаў памятны дыплом аб удзеле ў конкурсе.

У каго не атрымалася прыйсці на ўзнагароджванне (у большасці гэта лічыцца ўдзельнікаў з іншых гарадоў) – тыя атрымаюць дыпломы па пошце.

Падарункі ўдзельнікам конкурсу

Чытайце ўсе дасланыя на конкурс працы:

Эсэ “За што я люблю Гродна” студэнткі УЗВ Марыны Загідулінай

“Я люблю мой горад. І не пытайцеся нават, за што!” – другое месца ў конкурсе эсэ “За што я люблю Гродна” атрымаў Віктар Варанец

По-прежнему горжусь и любуюсь тобой! – Галина Касперович про город Гродно   

“Город, где живет моя душа” – эссе про город Гродно

За што я люблю Гродна, хоць ні разу ў ім не была

Татьяна Шапель: “Мой любимый город – это Гродно”

Яшчэ запісы