Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ва “Універсітэце Залатога Веку” 10 красавіка распачаўся цыкл адкрытых онлайн-лекцый. Першую з іх правяла экспертка з Ізраіля Алена Яшчанка, якая падзялілася асноўнымі правіламі псіхагігіены.

Па выніках вэбінара мы падрыхтавалі Топ-10 парадаў ад Алены пра тое, як зменшыць трывогу, выкліканую ў тым ліку і пандэміяй.

1 парада. Прызнанне трывогі

Калі трывога альбо іншае любое пачуццё і стан прызнаецца самім чалавекам, то яна з’яўляецца неабходнай для выбудоўвання эфектыўных паводзінаў у новых абставінах-рухавіком нармальнага жыцця.

Дайце сабе магчымасць выказаць гэтую трывогу ў нейкім дзеянні, у малюнку, размовах з іншымі людзьмі. Вербалізацыя і сімвалічны выраз трывогі дае адчуванне кантролю над сітуацыяй.

2 парада. Паспрабуйце як мага дакладней вызначыць свой занепакой (што менавіта вас турбуе)

Прычына трывогі ў кожнага свая.

Напрыклад, маладыя людзі баяцца згубіць працу, а значыць –  крыніцу даходу.

Людзі сярэдняга ўзросту хвалююцца за сваіх бацькоў.

Сталыя людзі – асцерагаюцца захварэць, заразіўшыся смяротна небяспечным вірусам.

Важна максімальна апісаць страх. У нармальным стане чалавек не павінен баяцца ўсяго на свеце!

3 парада. Прааналізуйце свае пачуцці

Адкажыце сабе на пытанні: што я магу зрабіць цяпер для ліквідацыі прычыны маёй трывогі? Як я магу пазбегнуць пагрозы? Як я магу падрыхтавацца да наступстваў?

4 парада. Адключайце некарысныя перажыванні

Калі гэта немагчыма, то вылучыце сабе час для трывогі. Напрыклад, з 8.00 да 9.00:)

5 парада. Ліквідаваць прычыну трывогі, а не змагацца з самой трывогай

Калі гэта немагчыма – прызнаць бяссілле.

Спробы “думаць аб добрым” ці “не думаць аб кепскім” прыводзяць да ўзмацнення трывогі!

Разам з гэтым узрастае ранімасць і пашыраецца круг траўмуючых фактараў.

6 парада. Вызначыць рэальнасць вашай трывогі

Наколькі рэальна застацца зусім без сродкаў да існавання? Наколькі рэальна захварэць? Калі страх звязаны з сітуацыяй, на якую мы не можам паўплываць – тады лепш прыняць сваё бяссілле.

7 парада. Выкарыстоўвайце дыхальныя тэхнікі

Пры трывозе, пераходзячай у паніку, немагчыма ўдыхнуць. Спробы ўдыху сканчаюцца няўдачай і чалавек пачынае задыхацца.

У такім выпадку лепш за ўсё спрабаваць не ўдыхнуць, а выдыхнуць. У выпадку прыступу пачынайце з выдыху – запаволіце яго, і пульс таксама замарудзіцца. Суадносіны даўжыні удыху і выдыху павінны быць 1:2.

8 парада. Папаўняйце энергетычны рэсурс прыемнымі для вас дзеяннямі

Можна прыняць ванну, прачытаць кнігу, пагутарыць з сябрамі. Але старайцеся пазбягаць кафеіну, моцнай гарбаты, алкаголю, бо танізатары ўзмацняюць трывогу.

9 парада. Падтрымлівайце кантакты з сябрамі

Чалавек мае патрэбу ў грамадстве! Калі адчуваеце, што няма да каго звярнуцца, знайдзіце спосабы пазнаёміцца з новымі людзьмі!

10 парада. Памятайце пра пачуццё гумару

Смех – лепшы спосаб справіцца з трывогай і сказаць жыццю – ТАК!

 

Удзел у вэбінары бралі каля 50 чалавек з гарадзенскага УЗВ, а таксама ўдзельнікі з Мінска і Брэста.

Многія з іх пакінулі свае водгукі пра вэбінар.

Пасля вэбінару мы паразмаўлялі з яго ўдзельніцамі.

Наталля Снегірова:

“Мне лекцыя спадабалася і фармат онлайн таксама быў для мяне зручным.

Парады, якія давала Алена, карысныя.

Цяпер я дакладна ведаю, што падчас самаізаляцыі трэба лепш займацца справамі, якія ў цябе добра атрымоўваюцца і якімі займалася раней.

Дзякуй Алене за лекцыю і за карысную прэзентацыю падчас выступу, якую я буду выкарыстоўваць і ў занятках Клуб паляпшэння памяці “Сінапс”.

Любоў Ігнацьева:

Я штодзённа прытрымліваюся тых парад, якія нам дала Алена падчас свайго выступу, але вельмі добра, што ў яе атрымалася раскласці ўсё па палічках.

Вялікі дзякуй арганізатарам сённяшняй сустрэчы за разнастайнасць нашага жыцця і за магчымасць атрымоўваць новыя веды і мець адчуванне, што мы не адныя.

Больш падрабязна з прэзентацыяй Алены Яшчанка можна пазнаёміцца ніжэй.

У кастрычніку мінулага года Алена таксама выступала на Форуме актыўнага даўгалецця ў Мінску, дзе распавядала пра досвед псіхалагічнай дапамогі людзям, якія перажылі Халакост.

Наступныя адкрытыя онлайн-лекцыі УЗВ адбудуцца 14 і 16 красавіка. Сачыць за анонсамі можна на на сайце Універсітэту uzv.by.

Чытайце таксама пра іншыя адкрытыя онлайн-лекцыі, арганізаваныя “Універсітэтам Залатога Веку”:

Шукайце свае карані! Дзесяць карысных спасылак ад Вітаўта Рудніка

Алег Красны правёў віртуальную экскурсію па габрэйскаму Бабруйску

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Таццяна Смольнік: “Калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”

Глеб Лабадзенка зрабіў для студэнтаў УЗВ віртуальнае падарожжа па замках Беларусі

Яшчэ запісы