Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Скончылася стажыроўка, у межах якой сем стажораў пазнаёміліся з сістэмай арганізацыі працы курсаў і клубаў ва УЗВ, дзейнасцю самакіравання, працай “Школы добрых справаў” і валанцёрскай групы.

Чатыры дні ва “Універсітэце Залатога Веку” гасцілі стажоры з розных гарадоў, якія плануюць рабіць праекты для сталых людзей. На працягу гэтых дзён стажоры наведалі заняткі, паразмаўлялі з прадстаўнікамі Рады і кіраўнікамі УЗВ, а таксама з выкладчыкамі і слухачамі.

дзённік стажора
На працягу ўсіх дзён стажыроўкі удзельнікі запаўнялі дзённік стажора, у якім падрабязна пісалі пра свае уражанні ад сустрэч.

Усе ўдзельнікі стажыроўкі адзначылі высокі ўзровень арганізацыі працы, колькасць курсаў і клубаў, разнастайнасць праектаў, якія ладзяцца ў межах УЗВ, прафесіяналізм выкладчыкаў і самаарганізацыю студэнтаў. Стажоры падкрэслілі, што атрымалі ўсе пытанні пра адкрыццё, набор і арганізацыю працы, але пры гэтым сказалі, што маюць новыя пытанні – хацелі б больш даведацца пра праектную дзейнасць і пра асаблівасці навучання сталых людзей.

праграма стажыровак УЗВ
У апошні дзень стажыроўкі сябры Рады УЗВ уручылі стажорам пасведчанні аб паспяховым праходжанні стажыроўкі

Мы папрасілі стажораў коратка падзяліцца сваімі уражаннямі ад часу, які яны правялі ва УЗВ.

circleСяргей Прышчэпаў:

– Самае галоўнае: прыстойная і цікавая сталасць у Беларусі – рэальна! Добра, што не трэба “вынаходзіць ровар”, бо ўжо ёсць 8 сезонаў УЗВ. Праграма уражвае, цікава, разнастайна. Асабліва важна – каманда. Тут усё працуе не з-пад палкі і не для “галкі”. Працэс эффектыўна ідзе нават без нагляду кіраўніцтва УЗВ (асістэнткі паспяваюць усё). Праца дзейнасці Рады – тое, што варта распаўсюдзіць. Іспісаў палову тоўстага сшытка: карысныя парады, нюансы, ідэі. І ўсё цікава! Я ведаю, з чаго я пачну (курсы кампутарнай пісьменасці для сталых людзей), але можна ісці далей, скарыстаўшыся досведам УЗВ.

Я ведаю зараз да чаго імкнуцца, як гэта можа быць рэалізавана, з кім можна параіцца. Спадзяюся на супрацу!

Галіна Мялешчык: 

circle-1– Мяне ўразіла добразычліва стаўленне да людзей і ўся атмасфера добразычлівасці ў калектыве праграмы УЗВ. Спадабалася, што людзі з вялікай цікавасцю і энтузіязмам ўдзельнічаюць у курсах і клубах УЗВ.

У сябе дома хацелася б, каб нашы пенсіянеры маглі больш сустракацца і праводзіць розныя мерапрыемствы.

На сваім савеце пенсіянераў раскажу, як праходзіяць заняткі і чым займаюцца ва УЗВ, спадзяюся, што многім ідэям, якія я ўбачыла тут, знойдзецца прымяненне і ў нас.

Раман Ваўчок:

– Я вельмі задаволены сваім удзелам у гэтай стажыроўцы, шкадую, што не атрымалася наведаць усе мерапрыемствы і сустрэчыРаман Воўчак (прапусціў адзін дзень). Даведаўся падрабязнасці арганізацыі і працы праграмы. Пазнаёміўся з камандай, якая робіць гэтую праграму, выкладчыкамі і самімі ўдзельнікамі, і гэта маё самае яркае ўражанне.

Людзі, ад якіх зыходзіць пазітыў, жаданне, вера і ўсё тое добрае, што дапамагае рабіць гэта патрэбную і добрую справу.

Спадзяюся, што ўсе атрыманыя веды і набыты вопыт, дапаможа мне ў арганізацыі і развіцці адукацыйнай пляцоўкі ў маім рэгіёне.

Вельмі рады новым знаёмствам, спадзяюся на далейшы працяг зносін, які перарасце ў сяброўства і сумесную дзейнасць.

Наталля Стружкова:

Наталля Стружкова– Вось і скончылася стажыроўка, колькі прыемных сустрэч, новых знаёмых … Маса уражанняў!

Лічу, што мэта стажыроўкі дасягнута. Арганізатарам у поўнай мэры змаглі падзяліцца назапашаным досьведам працы. Будзем разам развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва, павышаць якасць жыцця сталых людзей.

Спадабалася ўсё: і гасціннасць, і насычанасць праграмы стажыроўкі, і добразычлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу калектыву УЗВ.

З’язджаю дадому з велізарным жаданнем падзяліцца атрыманым вопытам. З жаданнем і ў нас, у Ваўкавыску, павышаць якасць жыцця сталых людзей.

Магчымасцяў вельмі шмат, бо ў нас ёсць і “Цэнтр дзённага знаходжання інвалідаў”, і дзіцячы дом, і інтэрнат для пражывання сталых. Гэтыя людзі як ніхто іншы маюць патрэбу ў зносінах.

Вялікі дзякуй за цікавую і карысную інфармацыю. Спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва.

Яшчэ запісы