Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзел у ёй бралі актывісты і сябры самакіраванняў з гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” і бабруйскай “Акадэміі 50+”.

Больш дасведчаныя гарадзенцы падзяліліся з гасцямі сваім досведам арганізацыі навучання для сталых людзей, прыкладамі валанцёрскай працы, пазнаёмілі з інтэграцыйнымі і міжпакаленчымі мерапыремствамі, якія ладзяцца на базе УЗВ, а таксама з працай Рады.

Старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч распавядае пра валанцёрскую дзейнасць

Госці з Бабруйска наведалі таксама Калядную вечарыну, арганізаваную студэнтамі УЗВ.

Бабруйская “Акадэмія 50+” пачала працаваць у студзені 2019 года. Яе студэнтамі зараз з’яўляюцца каля 40 чалавек.

Студэнткі бабруйскай Акадэміі 50+

На заканчэнне сустрэчы госці пакінулі цёплыя словы.

Сустрэча сталых студэнтаў з Гродна і Бабруйска адбылася 19-20 снежня ў межах дзейнасці кааліцыі “За годнае даўгалецце“, адной з галоўных задач дзейнасці якой з’яўляецца абмен досведам працы паміж арганізацыямі, якія займаюцца актывізацыяй і паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей.

 

Яшчэ запісы