Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзел у абвешчаным зімой конкурсе ўзялі 14 чалавек, сярод якіх журы і абрала пераможцаў.

У склад журы, якое падвяло вынікі конкурсу, увайшлі:
Віктар Кірэеў – сертыфікаваны экскурсавод і гід-перакладчык, доўгі час працаваў на пасадзе мастацтвазнаўцы Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, выкладчык курса “Падарожжы ў часе і прасторы” ва “Універсітэце Залатога Веку”.

 

 


Любоў Зорына – гісторык мастацтвазнаўства, аўтарка даследаванняў па мастацтве і рамёствах Гарадзеншчыны. Выкладчыца “Універсітэта Залатога Веку” з 2014 года.

 

 

 


Аляксандр Старыцын – экскурсавод, краязнаўца, дырэктар Бюро міжнароднага маладзёвага турызму “Спадарожнік”.

 

 

 

 

Сябры журы ацэньвалі конкурсныя працы па сістэме ад 1 бала да 14 балаў, такім чынам па агульнай колькасці балаў мы вызначылі пераможцаў:

Віншуем

1 месца – Марына Загідуліна.

Пераможца конкурсу!

Этнакрама “Цудоўня” віншуе Вас і дарыць дызайнерскі нататнік у скураной вокладцы і інтэрнэт выданне Hrodna Life далучаецца да віншаванняў і дорыць публікацыю Вашага эсэ на сайце.


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2 месца – Віктар Варанец.

Hrodna Life віншуе і дорыць кубак на памяць і публікацыю Вашага эсэ на сайце.


 

 

 

 

 

 

 

3 месца – Галіна Каспяровіч.

Hrodna Life віншуе і дорыць кубак на памяць і публікацыю Вашага эсэ на сайце.


 

 

 

 

 

 

 

Шаноўныя сябры, запрашаем Вас забраць свае падарункі ў нашым офісе, калі палепшыцца эпідэміялагічная сітуацыя.

Сябры журы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад конкурсу:

Аляксандр Старыцын:

“Працы, прадстаўленыя да ўдзелу ў конкурсе, адрозніваюцца глыбінёй творчага падыхода. Пры напісанні эсе ўсе аўтары граматна абгрунтавалі значэнне старажытнага горада ў іх лёсе, падзяліліся ўспамінамі, выказалі свае думкі, нават напісалі вершы, за што яны любяць Гродна. Вельмі ўражвае, што не абыякавы да горада як яго карэнныя жыхары, людзі сталага ўзросту, моладзь, так і тыя, хто ніколі не быў у ім. Усе працы заслугоўваюць высокіх адзнак, а ўдзельнікі – вялікіх падзяк”.

Віктар Кірэеў:

“На конкурсе сабраўся даволі  моцны  склад удзельнікау. Усе яны або шчыра любяць свой горад, або паспелі палюбіць яго, жывучы на адлегласцi. Кожны з іх, нягледзячы на розны ўзрост і жыццёвы досвед паспеў палюбіць вузкія вулачкі Гродна, яго знакамітыя мясціны і людзей, якія жывуць, або жылі калісьці ў ім. Конкурс паказаў, што ёсць людзі, якія цікавяцца гісторыяй Гродна, любяць наш горад і могуць пра гэта расказаць.”

Любоў Зорына:

“У большасці выпадкаў ураджэнцы горада ўспамінаюць сваё дзяцінства, з роднымі вуліцамі і куткамі іх звязаны самыя светлыя пачуцці. У іх успрыманні жыве стары Гродна, горад-легенда, яны настальгуюць, шкадуюць пра страты аўтэнтычнасці гарадскіх кварталаў, аб змене аблічча гарадскога парку, аб высечцы дрэў і т. п. Моладзі блізкі і дарог гэты горад сваёй слаўнай гісторыяй і старой архітэктурай, іх веды абапіраюцца на ўспаміны родных і гістарычныя крыніцы.”

Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да конкурсу і падзяліўся сваімі шчырымі прызнаннямі ў любові да Гродна!

У хуткім часе будуць з’яўляцца публікацыі эсэ ўсіх удзельнікаў на нашым сайце.

Яшчэ запісы