Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У сувязі з пандэміяй каронавіруса 2019-nCoV заняткі і ўсе іншыя мерапрыемствы “Універсітэту Залатога Веку” прыпыняюцца з 17 да 30 сакавіка.

Памяшканні, у якіх праходзілі заняткі, будуць цалкам зачыненыя ў гэты перыяд. Заклікаем таксама ўсіх нашых студэнтаў максімальна абмежаваць сваё знаходжанне ў публічных месцах.

Мы разумеем, што сталыя людзі з’яўляюцца самай уразлівай групай, якая найбольш рызыкуе заразіцца каронавірусам і хочам такой мерай хоць крыху зменшыць гэтую рызыку.

Калі сітуацыяй з пандэміяй будзе паляпшацца, мы адновім 31 сакавіка заняткі і падоўжым наш навучальны год да 29 красавіка.

Спадзяемся на вашае разуменне і зычым усім моцнага здароўя!

Калі ласка, глядзіце рэкамендацыі Ўсясветнай арганізацыі аховы здароўя, якія дапамогуць зменшыць рызыку захворвання:


Яшчэ запісы