Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Валанцёры “Універсітэту Залатога Веку” пачалі атрымоўваць індывідуальныя сродкі абароны, атрыманыя ад Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне”.

– Гэта вельмі важная і карысная дапамога для кожнага чалавека, – кажа валанцёр і старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч. – Асабліва для сталых людзей і нашых падапечных у сённяшняй складанай сітуацыі ў свеце.

Ларыса Кіркевіч
Ларыса Ганчар

Некаторыя валанцёры і іх падапечныя атрымалі маскі, пальчаткі і сродкі для дэзінфекцыі ў сваіх хатах.

Валанцёры УЗВ нават у гэты складаны перыяд працягваюць наведваць і апякаць сваіх падапечных – людзей ваеннага пакалення, былых ахвяраў нацыянал-сацыялізма.

Некаторыя студэнты Універсітэта актыўна ўдзельнічаюць зараз у валанцёрскіх акцыях, скіраваных на дапамогу гарадзенскім медыкам.

Яшчэ запісы