Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пенсіянерка Вера Платонаўна Місюк (1936 года нараджэння) жыве адна з ляжачым мужам. Спраўляцца самой з хатнімі абавязкамі і элементарнымі абслугоўваннем сябе і мужа цяжка. На дапамогу суседцы ўжо 2 гады прыходзяць валанцёры УЗВ Тамара і Міраслаў Паўловічы.

Вера Платонаўна Місюк 

– “Пражыла жыццё для другіх, а не для сябе” – кажа пра сваю падапечную Тамара Паўловіч.

Нарадзілася Вера Платонаўна на Магілёўшчыне ў вёсцы Камаровічы ў шматдзетнай сям’і.

Тамара Паўловіч

Дзяцінства ў дзяўчыны было невясёлым, а дакладней – трагічным. У пяцігадовым узросце Вера Платонаўна ўбачыла вайну. Бацька пайшоў ваяваць і ўжо праз два тыдні прыйшло паведамленне, што ён загінуў.

– “Падчас вайны было цяжка, – успамінае Вера Платонаўна, – маці нас выхоўвала адна і вясковая праца з плугам і касой таксама ляжала на плячах маці і неўзабаве пераходзіла на нашыя дзіцячыя плечы”.

– Падчас вайны, калі немцы спалілі нашу хату, прыйшлося жыць у зямлянцы. Хацелася есці, а нічога не было.

Пасля, як усё сцішылася, пачалі адбудоўлівацца. У каго ў сем’ях былі мужчыны –  праца хутчэй ішла. У нашым выпадку разлічваць на гэта не выпадала.

Пасля 1986 года наша вёска стала чорнай: выбух на  Чарнобыльскай АЭС адбіцца па-іншаму не мог.

Але я яшчэ ў  1953 годзе ў лапцях і галошах я пераехала ў Гродна да стрыечнай сястры працаваць даглядальшчыцай.

Рабіць нічога не ўмела – толькі венік трымаць і падлогу памыць. Але з часам мяне ўладкавалі на будоўлю. Папрацавала я там, на жаль, толькі тры месяцы: атрымала цяжкую вытворчую траўму, упаўшы з шматпавярховага дома. Шэсць месяцаў праляжала ў бальніцы.

У пачатку 60-х гадоў паступіла ў тэхнікум на завочнае аддзяленне, адвучылася там 5 гадоў. Пасля год адпрацавала майстрам і працавала ў бухгалтэрыі інжынернай падрыхтоўкі да пенсіі.

Цяпер Вера Платонаўна жыве адна з ляжачым мужам.

З кастрычніка 2017 года пенсіянерка не выходзіць на вуліцу.

Ужо 2 гада Тамара і Міраслаў Паўловіч не проста суседзі па пад’ездзе, але і дапамога для пенсіянеркі.

– Вынесці смецце, схадзіць у краму, аплаціць камунальныя паслугі, ці проста папіць гарбаты і паразмаўляць – для нас гэта не вельмі цяжка, а  для Веры Платонаўны вельмі важна, – кажа Тамара.

Валанцёрства – гэта пра людзей з вялікім сэрцам

Віялета Лось
Фота аўтаркі

 

Яшчэ запісы