Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пра гісторыю, выбар маленькага чалавека і невыноснасць праўды разважалі 12 траўня ўдзельнікі онлайн-сустрэчы з вядомым украінскім кінарэжысёрам Валерыям Балаянам.

“Што такое гісторыя і навошта мы жывём?” – важныя пытанні на якія, кажа Валерый, кожны павінен мець адказы.

Па сцэнарыях Валерыя пастаўлена больш за 40 дакументальных фільмаў. Больш за 60 фільмаў ён зняў самастойна як рэжысёр.

Камні, якія закрываюць уваход” – так называецца фільм Валерыя, вакол якой і была пабудаваная дыскусія падчас сутрэчы са слухачамі УЗВ.

Сюжэт фільма пабудаваны на рэальнай гісторыі групы дыверсантаў, закінутых ЦРУ ў 50-я гады ў СССР, а таксама гісторыі амерыканскага афіцэра, які рыхтаваў гэтую групу, а затым стаў вядомым святаром.

Маральны выбар чалавека, хісткая мяжа між дабром і злом, бязлітасная маніпуляцыя лёсамі людзей і невыносны, як выказаўся Валерый, цяжар праўды – усё гэта праходзіць чырвонай лініяй праз усю дакументальную стужку.

– Калі ты сутыкаешся з сапраўднымі гістарычнымі дакументамі, – кажа Валерый – гэта велізарны клад і праўда, якая не ўсім падабаецца. Менавіта з-за гэтага многія архіўныя дакуманты закрытыя да гэтага часу.

Валерый Балаян: Крылаты выраз з мульфільма “Аліса ў краіне цудаў” – “…у рэальнасці ўсё не так, як на самой справе” – стаў адным з базавых  урокаў, якія паўплывалі на мяне, бо калі бачыш праўду – становішся іншым.

Па словах Валерыя Балаяна, на пост-савецкай прасторы да гэтага часу людзей прывучаюць заплюшчваць вочы на складаныя пытанні адносна мінулага, шукаць простыя адказы на важныя пытанні. Менавіта з-за гэтага прывід сталінізма і спробы рэабілітаваць злачынны камуністычны рэжым ажываюць раз за разам.

Праўда – маркер сапраўднасці. Яна ёсць, існуе.  Мне вельмі цікава знаходзіць праўду, бо хочацца разабрацца і ведаць, што было на самай справе.

Мы дагэтуль так і не асэнсавалі, што здарылася з нашымі народамі, продкамі. На думку Валерыя Балаяна, адказнасць за вырашэнне гэтай задачы павінна ўзяць на сябе найперш інтэлігенцыя.

“Времена не выбирают –  в них живут и умирают”- цытуе Валерый Давіда Самойлава і дадае, – Мы жывём у часе і абставінах, якія нам дадзеныя, часам яны складаныя і шматбаковыя, але разбірацца ў іх трэба і знаходзіць праўду таксама.

Поўны запіс лекцыі глядзіце ніжэй.

Водгукі студэнтаў УЗВ

Лілія Жук

Век жыві – век вучыся!

Такія думки заўсёды прыходзяць у галаву, калі слухаеш разумных, таленавітых людзей, маючых глыбокія веды па той ці іншай тэме.

А самай таямнічай тэмай у нашым жыцці аказалася тэма нашага мінулага, якое  заўсёды трактуецца на карысць існуючым уладам і па іх волі.

Такія адкрыцці нам  зрабіў знакаміты кінарэжысёр Валерый Балаян, як у сваім дакументальным фільме, так і ў асабістай гутарцы са слухачами УЗВ.

Погляды на гістарычных факты ў яго абгрунтаваныя, дасканалыя, адчуваеццца вялікая праца ў архівах і імкненне данесці праўду да астатніх.

Было цікава паглядзець фільм і паслухаць вядомага чалавека. Хочацца пажадаць яму поспехаў у яго працы.

Таццянна і Мікалай Халянковы

Мы з мужам вельмі ўражаныя сённяшнім вебінарам!

Папярэдне, паглядзеўшы рэкамендуемы фільм, ужо з нецярпеннем чакалі сустрэчы з рэжысёрам.

Нягледзячы на часамі няякасны гук, атрымалі шмат цікавай, новай інфармацыі па гісторыі, запазычылі ад рознабаковага, усебакова эрудыяванага чалавека шмат карысных думак, якія прымушаюць задумацца і перагледзець сваё бачанне свету і ўласныя думкі.

Спяшалася запісваць цытаты розных вялікіх людзей, пісьменнікаў, палітычных дзеячаў, якімі шчодра дзяліўся спікер. Дзякуй вялікі і сённяшняму лектару, і кіраўніцтву УЗВ за выдатна арганізаваныя онлайн заняткі і вэбінары.

У гэты цяжкі час самаізаляцыі мы адчулі шчырую клопат пра нас, студэнтаў Універсітэта Залатога Веку!

Хацелася б пачуць і ўбачыць Валерыя Балаяна асабіста ў нас, у Гродне, ва УЗВ.

Глядзіце таксама іншыя адкрытыя онлайн-лекцыі, арганізаваныя “Універсітэтам Залатога Веку”:

Сделано на Padlet

Яшчэ запісы