Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Чым адрозніваецца трывога, страх, паніка і якім чынам з імі можна спраўляцца разглядалі ўдзельнікі онлай лекцыі з псіхолам Вольгай Вялічкай 28 красавіка.
У час сваёй лекцыі спікерка распавяла пра тое, як наш мозг нараджае трывогу, а таксама зазначыла, што адчуванне трывогі дазваляе зразумець: знаходзімся мы ў бяспецы альбо не.

Экспертка патлумачыла, што страх і трывога – не адно і тое ж. Трывога – гэта тое, што нам здаецца. Страх узнікае тады, калі мы бачым, што нашаму здароўю ці жыццю нешта пагражае.

Вольга распавяла таксама пра тое, што такое паніка. Па яе словах, гэта калектыўная з’ява, якая выклікаецца перадачай інфармацыі адзін ад аднаго.

Паніка можа суправаджацца недахопам інфармацыі, яе непраўдзівасцю, блытанасцю.

Паніку можна разглядаць з псіхалагічнага і медыцынскага пунктаў гледжання.

З псіхалагічнага пункту гледжання, паніка – гэта масавае ўцягванне людзей у дзеянні, якія раней імі не здзяйсняліся. Медыцына разглядае такую з’яву, як панічныя атакі, якія заўсёды звязаныя са страхам смерці.

Сустрэча скончылася адказамі экспеткі на пытанні ўдзельнікаў лекцыі.

Вольга Вялічка таксама з’яўляецца дырэктаркай “Гродзенскага дзіцячага хоспіса“.

Поўны запіс лекцыі глядзіце ніжэй.

 

Чытайце таксама пра іншыя адкрытыя онлайн-лекцыі, арганізаваныя “Універсітэтам Залатога Веку”:

Шукайце свае карані! Дзесяць карысных спасылак ад Вітаўта Рудніка

Алег Красны правёў віртуальную экскурсію па габрэйскаму Бабруйску

Таццяна Смольнік: “Калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”

Глеб Лабадзенка зрабіў для студэнтаў УЗВ віртуальнае падарожжа па замках Беларусі

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

Яшчэ запісы