Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзельнікі Школы, якая працавала 14 і 15 сакавіка, даведаліся пра тое, як можна папярэдзіць дэменцыю, своечасова заўважаць яе прыкметы, навучацца эфектыўна дапамагаць тым, хто з ёй жыве і яшчэ шмат чаго іншага.

Першую частку Школы праводзіла псіхолаг грамадскага дабрачыннага яўрэйскага аб’яднання “Хэсэд-Рахамім” з Мінска Кацярына Сяргеява.

Яна расказала, што такое дэменцыя, якія яе сімптомы, хто ў першую чаргу апынаецца ў групе рызыкі, як можна замарудзіць развіццё дэменцыі.

“Дэменцыя – гэта зборны тэрмін для шэрагу прагрэсавальных неўралагічных захворванняў, якія ўплываюць на мноства функцый мозгу, у тым ліку на памяць”, – тлумачыць Кацярына.

“Асноўныя з сімптомаў дэменцыі: страта памяці, перапады ў настроі, цяжкасці ў зносінах”.

Псіхолаг праводзіла інтэграцыйныя практыкаванні, падчас якіх навучала ўдзельнікаў Школы лепш разумець свае магчымасці і з пазітывам глядзець на ўсе жыццёвыя сітуацыі.

Заняткі ў другі дзень працы Школы вёў медыцынскі псіхолаг Павел Джулай.

Ён распавёў, як працуе памяць чалавека, як з узростам змяняюцца функцыі нашага мозга і што трэба рабіць для таго, каб прыпыніць негатыўныя перамены.

“Калі вы даеце чалавеку магчымасць пагаварыць – вы даеце яму магчымасць расслабіцца” – кажа Павел.

Ён перакананы, што для таго, каб больш эфектыўна спраўляцца са сваімі асабістымі праблемамі і дапамагаць іншым – трэба навучыцца разбірацца ва ўласных эмоцыях.

Мы запісалі нелькі водгукаў удзельнікаў Школы пра вынікі навучання.

Карыстайцеся матэрыяламі для трэніроўкі памяці ад Кацярыны Сяргеевай.

Ніжэй можна пазнаёміцца з прэзентацыяй Паўла Джулая.

Школа здаровага даўгалецця ладзілася ў Гродна ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

 

Яшчэ запісы