Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пазнаёміцца з праграмай працы УЗВ, скласці расклад адкрытых заняткаў, абмеркаваць асноўны расклад курсаў і клубаў – гэтыя і многія іншыя пытанні былі разгледжаны на сустрэчы выкладчыкаў адзінаццатага акадэмічнага года 10 верасня.

Посцім важную навіну: “Знаёмімся з камандай УЗВ-11 на сустрэчы выкладчыкаў”

Сустрэча пачалася з майстар-класа нашай выкладчыцы па арт-тэрапіі Галіны Маслоўскай.

Галіна Маслоўская

Кожнаму ўдзельніку трэба было намаляваць асабістую кветку і пасля расказваць пра сябе і свой курс альбо курс, які ён будзе весці ў навучальным годзе.

Усё ж такі кожны выкладчык ва УЗВ – творчы чалавек!
Юлія Севасц’яновіч выкладчыца новага курса ва УЗВ “Зрабі жыццё лепш”

Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пазнаёміцца адзін з адным, больш даведацца пра гісторыю Універсітэту, а таксама пра адметнасці працы праграмы ў адзінаццатым сезоне.

Выкладчыкі “навічкі” і не толькі

Заняткі курсаў і клубаў распачнуцца 14 кастрычніка і будуць доўжыцца да 24 красавіка наступнага года.

Пакуль жа да 13 верасня ідзе запіс студэнтаў на новы навучальны год.

Запісацца на прэзентацыі можна да 13 верасня з 10:00 да 17:00 па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

На прэзентацыі можна будзе запоўніць анкету на ўдзел у праграме УЗВ. Па выніках анкетавання будзе праводзіцца адбор удзельнікаў на адзінаццаты акадэмічны год ва УЗВ.

 

Яшчэ запісы