Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Імпрэза з удзелам студэнтаў, выкладчыкаў, арганізатараў, партнёраў адбудзецца 21 траўня. Такое рашэнне было прынята на онлайн-паседжанні Рады УЗВ, якое адбылося 4 траўня.

Вядучымі мерапрыемства будуць сябра Рады, ганаровы слухач УЗВ Уладзімір Рунге і старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч.

Падчас выпускнога можна будзе: саспяваць Гаўдэамус, узгадаць самыя важныя моманты навучальнага года, даведацца, хто са студэнтаў атрымае пасведчанні выпускнікоў, хто сёлета атрымае пачэсны статус Ганаровага студэнта УЗВ, убачыць прэзентацыю праекта “Пасланне свету-2020”, сімвалічна выпіць келіх з шампанскім.

Папярэдне мерапрыемства пачнецца а 12 гадзіне.

За падрабязнасцямі і навінамі сачыце на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” распачаў сваю працу 29 красавіка 2010 года.

Адзінаццаты акадэмічны год распачаўся 10 кастрычніка 2019 г.

Да канца красавіка 2020 г. у межах УЗВ адбылося 950 заняткаў курсаў і клубаў.

108 з іх адбыліся ў онлайн-фармаце пасля таго, як заняткі Універсітэту былі спыненыя з-за пандэміі.

Яшчэ запісы