Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Традыцыйная выпускная імпрэза Універсіэту Залатога Веку з удзелам студэнтаў, выкладчыкаў, арганізатараў, партнёраў адбудзецца 21 траўня а 12 гадзіне на онлайн пляцоўцы ZOOM.

Вядучымі мерапрыемства будуць сябра Рады, ганаровы слухач УЗВ Уладзімір Рунге і старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч.

Падчас выпускнога можна будзе: саспяваць Гаўдэамус, узгадаць самыя важныя моманты навучальнага года, даведацца, хто са студэнтаў атрымае пасведчанні выпускнікоў, хто сёлета атрымае пачэсны статус Ганаровага студэнта УЗВ, убачыць прэзентацыю праекта “Пасланне свету-2020” і сімвалічна выпіць келіх з шампанскім.

Чакаем Вас 21 траўня ў 12.00 па спасылцы:
https://us02web.zoom.us/j/85050485584
Ідэнтыфікатар для ўваходу: 850 5048 5584

Калі ў Вас ёсць пытанні як далучыцца да выпускнога на пляцоўцы zoom, калі ласка, тэлефануйце
+375 33 634 10 41 ці +373 29 292 01 81.

Будзем вельмі радыя бачыць Вас на мерапрыемстве!
Да сустрэчы, адзначым выпускны разам!

 

Яшчэ запісы