Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Распрацаваць магчымыя сцэнары пасля выхаду на пенсію, набыць упэўненасць у сваёй будучыні і вучыцца змагацца са страхамі, такія і многія іншыя мэты меў першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію.

На працягу трох дзён з 7 па 9 чэрвеня ўдзельнікі і ўдзельніцы курса не толькі планавалі свой час на пенсіі і ўяўлялі якім яны бачаць уласнае жыццё праз 5 гадоў, але і планавалі першыя крокі па рэалізацыі сваіх жыццёвых мэтаў.

“У двух словах” пра курсы

Насычаным быў дзень прысвечаны фінансам. Удзельнікі даведаліся як забяспечыць сабе дадатковыя прыходы, як эканоміць і рацыянальна выкарыстоўваць свае фінансы і куды іх можна ўкладаць.

Шмат уласных вынікаў зрабілі для сябе слухачы курса пасля блоку, прысвечанага псіхалагічнай падрыхтоўцы да выхаду на пенсію.

Асабістая кансультацыя ў эксперта

Удзельнікі змагаліся са сваімі страхамі, абмяркоўвалі як падрыхтавацца да пераменаў пасля выхаду на пенсію і чаго варта пазбягаць у сітуацыі выхаду на пенсію, якія эмацыйныя і псіхалагічныя змены могуць быць і як з імі спраўляцца і як пераарыентаваць сваё жыццё ў новых умовах.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельніцы курса:

Нажаль, пасля выхаду на пенсію многія людзі аказваюцца сам на сам з рэаліямі новага жыцця: пагаршэнне фінансавага дабрабыту (пенсія ў сярэднім складае каля 40% ад заробку), развітанне з працоўным калектывам часта суправаджаецца з’яўленнем праблем са здароўем, стратай блізкіх, адчуваннем адзіноты і непатрэбнасці. Самастойна справіцца з выклікамі новага жыцця зусім не проста.

Эксперты ўстановы “Студыя карысных кампетэнцый”, якія маюць вялікі досвед працы з людзьмі перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, выкладання асноваў псіхалогіі, фінансавай і медыяграматнасці распрацавалі курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію для тых, хто хоча на пенсіі развівацца, падарожнічаць, сустракацца з цікавымі людзьмі, умела кіраваць сваімі фінансамі, падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, кіраваць сваімі эмоцыямі.

Курсы па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію з’яўляюцца часткай мясцовай ініцыятывы ў межах праекта “Развіццё «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» – пляцоўкі для адкрытага дыялогу пра магчымыя накірункі эканамічных рэформ для Беларусі – для больш эфектыўнага і заангажаванага грамадскага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях эканамічнай палітыкі на нацыянальным і мясцовым узроўнях”.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Яшчэ запісы