Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Што такое сям’я, якія працэсы ў ёй адбываюцца, у чым асаблівасці адносін бацькоў з дарослымі дзецьмі, што правакуе канфлікты паміж імі і як іх лепш пазбягаць, распавёў Павел Джулай у час адкрытай онлайн-лекцыі УЗВ, якая адбылася 7 траўня.

“Сям’я – гэта не проста сукупнасць людзей, якія жывуць на адной тэрыторыі – гэта цэлая сістэма са сваімі законамі і працэсамі, у якой кожны займае пэўнае месца і выконвае пэўную ролю”, – з такіх слоў распачаў сваю лекцыю Павел.

Падчас лекцыі спікер зазначыў, што эмацыйны стан сям’і  вельмі важны і ў большасці выпадкаў адбіваецца на псіхалагічным стане кожнага члена сям’і.

Праблема бацькоў і дзяцей, на жаль, заўсёды была і будзе актуальнай.

“Дарослыя дзець могуць патрабаваць больш свабоды ад бацькоў, адмаўляючыся павялічыць адказнасць, а бацькі абмяжоўваюць іх свабоду, спрабуючы значна павялічыць адказнасць.

Такі канфлікт – гэта кропка пачатку перабудовы адносін ва ўсіх сэнсах, гэта значыць, што мяняцца неабходна ўсім”. 

Пры канфліктах не дапамогуць: шантаж, пагрозы, маніпуляцыя, угаворы, спробы перавыхаваць. А дапамогуць: дакладнае вызначэнне межаў, перамовы, адмова ад любых маніпуляцый і прызнанне, што сітуацыя мала кантралюецца вамі.

Топ 5 парадаў ад Паўла Джулая па ўзаемадзеянню паміж бацькамі і дарослымі дзецьмі:

1. Бацькі і дзеці самыя блізкія і родныя людзі (хоць адносіны могуць быць рознымі), але гэта не азначае, што хтосьці павінен адпавядаць чыімсьці чаканнем.

2. Дзеці – іншыя людзі, не тыя, кім вы іх памятаеце з дзяцінства.

3. Зяць альбо нявестка не павіны вам падабацца альбо не падабацца – выбар вашага дзіцяці трэба проста прыняць.

4. Клопат і апека павінны памяншацца з узростам дзіцяці.

5. Усе будуць у выйгрышы, калі бацькі будуць займацца сваім жыццём больш, чым жыццём дарослых дзяцей.

Глядзіце прэзентацыю вэбінара, падрыхтаваную Паўлам Джулаем:

Глядзіце таксама запіс вэбінару:

Вось уражанні некаторых удзельнікаў вэбінару:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ларыса Ганчар (студэнтка УЗВ)

Святлана Красная (заснавальніца “Акадэміі 50+”)

Святлана Красная

Выдатная лекцыя. Усё вельмі проста і зразумела. Без спецыяльных тэрмінаў і мудрагелістых фраз.

Сама манера падачы матэрыялу можа служыць прыкладам зносін.

Карысна ўдвайне, так як мы адначасова і бацькі, і дзеці. Пагэтаму і падвойная падзяка лектару!

Чытайце таксама пра іншыя адкрытыя онлайн-лекцыі, арганізаваныя “Універсітэтам Залатога Веку”:

Маша Колб: трэба акружаць сябе пазітыўнымі людзьмі

Кацярына Бычак: каб пражыць 100 гадоў – трэба быць добрым

Вольга Вялічка: “Каб зразумець, што такое паніка, трэба зразумець, як функцыянуе наш мозг”

Шукайце свае карані! Дзесяць карысных спасылак ад Вітаўта Рудніка

Алег Красны правёў віртуальную экскурсію па габрэйскаму Бабруйску

Таццяна Смольнік: “Калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”

Глеб Лабадзенка зрабіў для студэнтаў УЗВ віртуальнае падарожжа па замках Беларусі

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

 

Яшчэ запісы