Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Узгадвалі асноўныя падзеі гэтага акадэмічнага года, падводзілі вынікі навучання, дзяліліся ўражаннямі, прымалі віншаванні ад гасцей і партнёраў, атрымлівалі музычныя падарункі і прэзентавалі “Пасланне свету” – гэта і многае іншае адбывалася на выпускной імпрэзе УЗВ-11, якая адбылася 21 траўня.

Напачатку імпрэзы ва ўсіх прысутных была магчымасць узгадаць яркія моманты гэтага навучальнага сезона.

Пасля традыцыйна, хоць і ў онлайн-фармаце, прагучаў студэнцкі гімн “Гаўдэамус”.

Затым вядучыя імпрэзы, якімі былі сябры Рады УЗВ Уладзімір Рунге і  Ларыса Кіркевіч перадалі словы заснавальнікам “Універсітэту Залатога Веку” Лане і Вітаўту Руднікам.

Сваю прамову яны распачалі з дэманстрацыі аднаго з першых відэаролікаў пра УЗВ, знятага 9 год таму.

Затым Лана і Вітаўт падсумавалі асноўныя вынікі адзінаццатага навучальнага акадэмічнага года.

“Сёлета ў межах УЗВ-11 адбылося 9 агульных лекцый у фармаце офлайн і 12 – анлайн” – кажа Лана Руднік.

“УЗВ сёлета – гэта 974 заняткі,  31 курс, 19 клубаў, каманда з 42 выкладчыкаў” – зазначыў Вітаўт.

Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020 from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Пасля выступу кіраўнікоў УЗВ была музычная паўза, якую падрыхтавалі выкладчыкі курса “Diva-Latina” Андрэй Мішусцін і Людміла Тарасенка.

Затым старшыня Рады Ларыса Кіркевіч узгадала асноўныя вынікі дзейнасці працы Рады ў другім семестры гэтага навучальнага года.

Гэта і ўдзел у Жывой бібліятэцы, і правядзенне “Вясновага Party”,  і дапамога ў арганізацыі  Школы Здаровага Даўгалецця, і Тэлемост па абмену досведам паміж валанцёрамі УЗВ і Санкт-Пецярбурга, і шыццё ахоўных масак і касцюмаў студэнтамі УЗВ і многае іншае.

Затым слухачы УЗВ прымалі віншаванні ад партнёраў з Мар’ямпале (Літва), Вінніцы (Украіна), Вроцлава і Саколкі (Польшча),  Бэкансфілда (Вялікабрытаніі).

Вялікае відэапрывітанне дасталі таксама студэнты і арганізатары Мінскага ўніверсітэту трэцяга ўзросту.

Затым дырэктарка праграмы УЗВ Лана Руднік выказала цёплыя словы падзякі ўсёй камандзе, якая працавала сёлета ва УЗВ.

Свой музычны падарунак выпускнікам УЗВ адрасавалі падчас імпрэзы прадстаўнікі Школы музыкі (для дарослых і дзяцей) Voice On (Войс Он) Анастасія Уткіна і Аляксей Кузняцоў, якія выканалі “Простыя словы”.

Свае віншаванні даслалі таксама выкладчыкі розных набораў УЗВ Кася Рэмбеза, Алёна Калько, Вера Кунцэвіч, Вікторыя Петрусевіч, Ганка Урбановіч

У прамым эфіры ўдзельнікаў сустрэчы віншавалі сябра навуковай Рады УЗВ, парфесар Андрэй Ільніцкі, кіраўніца Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне” Анжаліка Аношка, заснавальнікі і кіраўнікі “Акадэміі 50+” (Бабруйск) Алег і Святлана Красныя, куратарка навучальных груп Універсітэта Трэцяга Узросту (Мінск) Вольга Шышло.

Селета пасведчанні выпускнікоў УЗВ атрымалі 102 чалавекі. Палова з іх атрымалі таксама ў дадатак Падзякі за сваю актыўную працу падчас навучання.

Па традыцыі, у час выпускной сустрэчы былі названыя імёны Пачэсных студэнтаў УЗВ. Сёлета такія сертыфікаты за шматгадовую працу на карысць УЗВ атрымалі Любоў Зорына, Тамара Герасіменка і Ларыса Ганчар.

Удзельнікі сустрэчы актыўна дзяліліся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад імпрэзы і ўвогуле ад навучання ў гэтым сезоне:

  • Вялікі дзякуй усім: заснавальнікам, арганізатарам, выкладчыкам і студэнтам УЗВ! Мы-дружная каманда! Жадаю ўсім вялізнага творчага патэнцыялу, пазітыўнага настрою і, вядома, здароўя! Абдымаю ўсіх!
  • УЗВ-супер! Такога шыкоўнага онлайн выпускнога ніхто, думаю, не чакаў, і не зрабіў! Дзякуй вялікі кіраўнікам, арганізатарам, камандзе, Радзе, выкладчыкам, усім студэнтам за гэты год, які вы ўсё падарылі, поўны навізной, цікавасцю, радасцю!
  • Вялікі дзякуй за такія душэўныя віншаванні і пажаданні ад усіх удзельнікаў сённяшняга мерапрыемства. Асобнае дзякуй за выдатную арганізацыю нашага выпускнога Вітаўту і Лане Руднікам.
  • Дзякуй кіраўніцтву УЗВ і ўсім, хто дае нам магчымасць пазнаваць новае, развівацца, мець зносіны, знаходзіць сяброў, здзіўляцца і захапляцца, бо гэтыя лекі ад старэння.
  • Які цуд наш УЗВ! Дзякую, даражэнькія!
  • Дзякуй усім! Узрушана! Хачу на заняткі!
  • Дзякуй за цудоўны выпускны вечар – дзень!!! Выдатны настрой!!! Усіх пачула і ўбачыла!!! Да сустрэчы восенню!!! Спадзяюся ўсіх пабачыць асабіста!!!

Напрыканцы імпрэзы быў прадстаўлены спецпраект “Пасланне свету”, падрыхтаваны спецыяльна для выпускной сустрэчы студэнтамі, выкладчыкамі і арганізатарамі УЗВ.

Скончылася сустрэча традыцыйнымі “Пажаданнямі” ад хору “УЗВышша”.

Поўны запіс выпускной сустрэчы УЗВ-2020 глядзіце ніжэй.

 

Яшчэ запісы

Каментароў - 1

  1. Ольга Слабунова у 19:56

    Я даже не могла представить, что этот праздник, который не смог состояться в обычном режиме, пройдет так замечательно, увлекательно и душевно. Были моменты, когда у меня на глаза навертывались слезы от умиления и благодарности. Дорогие организаторы низкий вам поклон, каждому из вас огромная благодарность за великолепный праздник. Мы не рядом, но мы вместе и это чувствовалось на протяжение всего мероприятия. Еще раз большое спасибо, всем огромного здоровья. Буду ждать с нетерпением встречи со всеми вами, с руководителями, с преподавателями, со слушателями, со старыми и новыми в следующем году.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *