Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Праграма «Універсітэт Залатога Веку» правяла конкурс эсэ «За што я люблю Гродна». Ніжэй — тэкст, які перамог у ім. Пра конкурс і яго ўмовы вы можаце прачытаць тут.

За што я люблю Гродна? Проста за тое, што з ранняга дзяцінства я тут жыву. Скончыўшы ў Мінску два ВНУ, я ўсё ж вярнулася ў Гродна. З гадамі я ўсё больш глыбока імкнуся спасцігнуць яго душу, знайсці найбольш адметнае ў чаргаванні архітэктурных стыляў, у сутнасці знакавых для горада падзей, а таксама існаванні тых людзей, якія сваёй прысутнасцю ў горадзе вызначылі яго гонар. Гэта можа быць бясконцы аповед.

 Я ж хачу ўспомніць толькі свае дзіцячыя гады, якія мы час ад часу абмяркоўвалі з вядомым Віктарам Саяпіным, які быў нямногім старэйшы за мяне і жыў у суседнім доме.

Дзяцінства многіх гродзенцаў праходзіла ў розныя часавыя перыяды, як бы ў тым самым, але ўжо не ў тым горадзе.

Наш дом

Калі я была зусім маленькая, я з бацькамі жыла ў толькі што пабудаваным доме № 33 па вул. Ажэшка ў кан. 50-х-і пал.60-х гг. мінулага стагоддзя.

Майго бацьку накіравалі сюды на працу з Мінска пасля вучобы ў аспірантуры БДУ. Гэта быў дом для выкладчыкаў педінстытута і быў адметны тым, што меў цэнтральная ацяпленне і рэдкія па тым часе ўсе санітарныя выгоды, што знаходзіліся ў пакойчыку з невялікім акенцам пад столлю, якое выходзіла на кухню.

Прыродны газ яшчэ не існаваў увогуле, таму на кухні была вымуравана звычайная, як у сялянскай хаце, абкладзеная белай кафляй пліта з дзвюмя фаеркамі, з дзверцамі, куды закідваліся дровы. Але мама практычна ніколі ёю не карысталася, а гатавала ежу на керагазе, які і стаяў на гэтай пліце. Даволі высокая, не «хрушчоўская» была столь, прасторныя пакоі. У кожнай кватэры стаяў тэлефон, і мы, малыя, асабліва калі заставаліся адныя ў кватэры, званілі адзін другому і ледзь утрымлівалі грувасткую трубку вялікага чорнага апарата.

Ва ўваходных у кватэру дзвярах была вузкая скразная адтуліна, закрытая з боку калідора металічнай планкай з надпісам «почта», куды паштарка кідала карэспандэнцыю, што адразу трапляла ў скрынку за дзвярыма. Па прыступках лесвіцы, закругленых па краі і, як мне здавалася, вельмі высокіх, я скакала на адной назе ўверх, але ўпала і выбіла палову пярэдняга, ужо не малочнага зуба, шчарбіна ў якім засталася на ўсё жыццё.

Ад той кватэры ў мяне засталося радыё, што вісела на сцяне і ніколі не выключалася, а таксама пакрывала-абрус з таўставатай нямецкай габеленавай тканіны з паўлінамі, якім мама засцілала круглы стол.

Двор

Дзеці ў двары былі ўсе з сем’яў інтэлігентных і адукаваных людзей. У доме жылі рэктар і прарэктары педінстытута, кандыдаты, дактары навук, выкладчыкі і сельгасінстытута, а яшчэ сем’і высокіх званняў ваенных.

Жылі дружна, хадзілі адзін да аднаго ў госці, адзначалі разам святы. Пах супоў, якімі частавала мяне суседка па пляцоўцы, калі бацькі былі на працы, здаецца, магу адчуць да гэтай пары. Таксама не помню, каб нехта з дзяцей ставіў сябе вышэй за іншых па багаццю ці пасадзе бацькоў. Я чамусьці баялася толькі рэктара педінстытута Дзімітрыя Маркоўскага, які меў роўна зачэсаныя назад валасы, выглядаў суровым і вельмі многа курыў. Помню яго мажную постаць у габардзінавым светлым паліто. А ў аднаго з прафесараў Барыса Фіха была рэдкая для таго часу легкавая машына «Волга», і мы, дзеці, праз вокны часта заглядалі ўнутр і абмяркоўвалі ўбачанае.

Як і ў кожным двары, сядзелі на лавачцы бабулі, але іх было няшмат, а мужчыны старэйшага ўзросту сядзелі за столікам. За гэтым столікам дзядуля маёй сяброўкі навучыў нас гуляць у карты «у дурня», і як высветлілася пазней, гэта быў вельмі карысны досвед. Гулялі ў двары «у класікі», у мяч, скакалі на скакалках. Калі было холадна, збіраліся ў каго-небудзь у кватэры. Помню, як весела гулялі «у хованкі», пераварочваючы ўсё уверх дном, але не помню, каб за гэта моцна ругалі. Двор быў заасфальтаваны, з пясочніцай пасярэдзіне. Навокал стаялі дамы, а з аднаго боку быў праход да рэчкі Гараднічанкі, вельмі забруджанай. За рэчкай узвышалася горка, дзе была электрастанцыя. Хадзіць туды малым забаранялася, і толькі зімой, калі рэчка замярзала, мы каталіся з горкі па чарнаватым ад дыму электрастанцыі снезе.

Магазін

У доме, як і сёння, быў магазін з уваходам ад вуліцы. Там гандлявала вясёлая цёця Маша з заўсёды ружовымі шчочкамі і ў бялюткай накрухмаленай шапачцы на шасцімесячнай завіўцы. Падазраю, што яна нашым бацькам паведамляла пра якія-небудзь дэфіцыты, бо была з усімі ў сяброўскіх адносінах.

У наш двор прыязджалі і разгружаліся машыны, таму мы часта першыя маглі даведацца, што смачнае прывезлі. А гэта «смачнае» у розныя часы было розным. Растайвалі ў роце здобныя маленькія булачкі па 3 капейкі, разрэзаныя і напоўненыя духмяным сметанковым крэмам і пасыпаныя зверху цукровай пудрай. Мы з’ядалі іх цёплымі. А былі перыяды сапраўднага голаду, калі полкі магазінаў былі пустыя. Нашыя вокны выходзілі на вуліцу, і я прачыналася ўначы ад моцнага гулу, які ўздымаўся чэргамі людзей, што стаялі з вечару за вялікімі шэрымі батонамі. Я памятаю іх нейкі незразумелы смак, бо дамешвалася ў муку, што заўгодна.

Царква

Пакроўская царква, 1959 г.

Побач з домам знаходзіцца Пакроўская царква, якая выклікала ў мяне складаныя пачуцці захаплення і асцярогі. Быў час атэізму, таму набажэнствы праходзілі неяк незаўважна, больш шумна было толькі на Вялікдзень. Але вельмі моцнае ўражанне я мела, калі ў халодны лютаўскі вечар убачыла праз акно цэлае шэсце людзей, якія зберагалі, закрываючы далонямі ад адветру, агенчыкі грамнічных свечак. Гэта было нешта вельмі незвычайнае, таемнае і трывожнае. Каля царквы заўсёды стаяла жабрачка, апранутая ва усё чорнае і з чорнай хусткай на галаве. Дагэтуль бачу перад вачамі яе твар у дробных зморшчках. Казалі, што пасля яе смерці ў доме пад матрацам знайшлі вялікія сумы грошай і золата.

Педінстытут

Педінстытут запомніўся мне менавітая як незвычайны будынак з уваходным парталам з металічнымі вітымі калонкамі і франтонам, а таксама цяжкімі драўлянымі з металічнымі літымі клямкамі дзвярыма, высокімі столямі. Унутраная прастора былой жаночай Марыінская гімназіі, заснаванай у кан. 19 ст., з шэрагам класных пакояў, была арганічна прыстасавана да навучання. Вялікія вокны непрывыча адчыняліся адмысловымі фігурнымі клямкамі з завесамі, а сцёртая ад часу падлога парыпвала і напамінала аб сваім доўгім жыцці. Але галоўнымі тут былі, вядома, людзі. Я ведала амаль усіх нават па імёнах, таму што калектыў быў невялікі, а многія жылі ў адным з намі доме ці сябравалі з бацькамі. Уражанне годнасці, розуму, інтэлегентнасці спалучалася з добразычлівасцю, якую я, напрыклад, адчувала падчас святкаванняў Новага года разам з іншымі дзецьмі выкладчыкаў ў прасторнай зале з вялікай ёлкай.

Дзіцячы сад

Выхоўвалася я ў дзіцячым садзе № 3 па вул. Леніна, які там існуе і па сённяшні дзень і куды, па сямейнаму паданню, мяне прынялі «за прыгожыя вочкі». Дзіцячых садоў было вельмі мала, а чэргі былі такія, што дзеці маглі перарасці і не дачакацца свайго месца. Тады мама мяне прыгожа адзела (у перашыты са сваёй сукенкі касцюмчык), завязала на чорныя пышныя валасы вялікі белы бант, і мы з татам пайшлі ў бліжэйшы сад. Я па сёння ўдзячна той мілай загадчыцы Лідзіі Емельянаўне, якой я чамусьці спадабалася і якая адразу мяне прыняла. Хадзіла ў дзіцячы сад я з задавальненнем, але ў гэты час перахварэла ўсімі, якія былі, дзіцячымі хваробамі, таму ганаруся стойкім да іх імунітэтам.

У дзіцячым садзе ў мяне закахаўся адзін хлопчык, пра што паведамілі сяброўкі. Я да сёння помню сваю рэакцыю на гэта як на нешта абсалютна мне незразумелае. Вокны нашай групы выходзілі на вуліцу, у «ціхі час» я не спала і з ложка пазірала за вокны, дзе раслі дрэвы, на якіх вясной распускаліся пышныя ружовыя кветкі. Я ніколі не ведала назву гэтых дрэваў, але на працягу дзесяцігоддзяў яны радавалі мяне, дарослую, успрымаліся як цёплы ўспамін дзяцінства. А вось ўжо гадоў 15 іх няма, камусьці яны перашкаджалі, як і іншыя дрэвы ў цэнтры горада.

Парк Жылібера

З бацькамі ў гарадскім парку, 1959 г.

Нам пашчасціла, што побач з домам быў знакаміты парк, заснаваны ў 18 ст. Жыліберам, агароджаны з аднаго боку магутнымі пралётамі белай балюстрады, а з іншых — высокімі каванымі рашоткамі паміж белых слупоў з вазонамі наверсе. Сёння я ведаю, што гэта быў унікальны нават для Еўропы батанічны сад, які ў лепшыя часы налічваў да 2000 відаў раслін. Яго магутныя дрэвы я застала. Мы з татам часта сюды хадзілі, любаваліся гэтай прыгажосцю, збіралі восенню каштаны, жалуды, лісты дрэваў, многія пароды якіх не ведалі, але ўспрымалі як гістарычную каштоўнасць і беражліва засушвалі. Каля цэнтральнага ўвахода быў усталяваны тыповы для таго часу, але такі мілы, з важкай бетоннай чашай фантан. Пасярод яго знаходзілася скульптура дзяўчынкі, што абдымала гуску і засланялася ад гусей, якія выцягнуўшы шыі, шыпелі на яе і летам палівалі вадой. Дзеці вельмі любілі гэта месца. Фантан закрылі на рэканструкцыю, ды так і не аднавілі, а знеслі і пабудавалі іншы, у іншым месцы, больш функцыянальны.

Сёння месца старога фантана пазначана круглым шарам. Каталіся малыя і на каруселях, якія тады ўяўлялі сабой класічны варыянт, падобны да ўзору 19 ст. Бегалі таксама і ў пакой смеху, а цір наведвалі ўжо больш дарослыя. Зімой у парку тата катаў мяне на саначках з гары, і калі сёння гавораць, што з гэтай горкі з’язджаў маленькі Максім Багдановіч, я заўсёды дадаю, што я — таксама.

Вуліца

З часоў Тызенгаўза ўздоўж вуліцы Э. Ажэшкі стаялі маленікія домікі рамеснікаў 18 ст. Яны былі мне цікавыя тым, што адрозніваліся ад сучасных пабудоў, але выглядалі не вельмі прэзентабельна, таму, каб не рамантаваць, іх зруйнавалі. Але ўсё ж нехта, хто разумеў іх сапраўдную каштоўнасць, пакінуў адзін, дзе зараз знаходзіцца аддзел Гісторыка-археалагічнага музея.

Злева ад дома на вуліцы стаялі аўтаматы са знакамітай газіроўкай з сіропам за 1, 3, 5 капеек і агульная шклянка, з якой усе пілі – ад малых да вялікіх. Бывала, шумныя кампаніі выкарыстоўвалі шклянкі для сваіх патрэбаў, але ў большасці выпадкаў вярталі. Я да гэтай пары здзіўляюся, што аўтаматы не сталі крыніцай якіх-небудзь страшных інфекцый. Усё-ж у закрытасці савецкага грамадства быў і нейкі пазітыўны момант. Вуліца ўпіралася ў невялікую плошчу побач з чыгуначным вакзалам, дзе быў, як і сёння, крайні прыпынак аўтобуса № 3. За гэтай пляцоўкай з высокімі магутнымі дрэвамі размяшчаўся тады адзіны ў Беларусі заапарк, заснаваны яшчэ ў 1920-х гг. Я. Каханоўскім, які дзеці рэгулярна наведвалі, а за ім і навокал — нейкі, па маіх уяўленнях, край свету, бо там было нешта незразумелае: чыгуначныя рэльсы, смярдзючая рэчка, хмызняк, прасторы палёў.

Дом Элізы Ажэшкі

Як была малая, я не ведала, што Ажэшка — знакамітая пісьменніца. Колькі сябе помню, гэты будынак належаў Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага. А для мяне ён быў «сіняй работай», таму што быў пафарбаваны ў сіні колер і там працавала мая мама. Я заўсёды заходзіла ў будынак ціха і насцярожана, бо там адбывалася дзейства — людзі чыталі.

Пакоі мелі нейкі своеасаблівы пах старых сцен і кніг, а драўляныя лесвіцы са сцёртымі гладкімі парэнчамі вялі на другі, больш нізкі паверх. У чытальнай зале, што на першым паверсе ад уваходу направа, стаяў на подыуме бюст Э. Ажэшкі, а пакоі налева былі вельмі прыгожыя, з незвычайнай мэбляй і нечым вельмі цікавым — мармуровым камінам, але туды можна было трапіць вельмі рэдка. Гэта былі пакоі знакамітай пісьменніцы.

З мамай у чытальнай зале бібліятэкі Дома Ажэшкі.

Перад домам была выкладзеная каменнымі плітамі вуліца, і мяне заўсёды кранае аповед пра тое, як гарадзенцы засцілалі саломай і сенам камяні, каб паменшыць грукат, калі пісьменніца была хворая. Сёння гэты домік знесены, далей ад вуліцы пабудаваны такі самы.

Дом афіцэраў

Гэта быў і ёсць архітэктурна адметны будынак, узведзены ў 1930-х гг. як вайсковы клуб, у маім дзяцінстве шчыльна абвіты дэкаратыўным вінаградам. Унутры рыпелі драўляная падлога і лесвічныя прыступкі, віліся металічныя парэнчы, уражвалі таксама характэрныя выцягнутыя вокны — прыкметы стылю мадэрн. Туды вечарам хадзілі на танцы дарослыя, і пасля я даведалася, што пляцоўка называлася «апошняя надзея». А мяне запісалі ў секцыю балета. Да апошніх гадоў там існавала вялікая балетна-танцавальная зала з паркетам, люстэркамі і станкамі ўздоўж сцен. Мне купілі сапраўдныя пуанты і мама пашыла пышную «пачку» для выступленняў. У маёй артыстычнай кар’еры была яшчэ роля грыба у сумеснай танцавальнай кампазіцыі. «У балеце» я прабыла нядоўга, таму што наша сям’я пераехала жыць на іншую вуліцу, а Дом афіцэраў аказаўся для мяне далекавата. Але на ўсё жыццё застаўся ў памяці выгляд элегантых інтэр’ераў.

Гэтыя асобныя фрагменты-успаміны могуць доўжыцца, як доўжыцца чалавечае жыццё, але сутнасць у тым, што ўзнаўляючы кавалачак таго часу, хочацца сказаць, што заўсёды адчувала сябе шчаслівай у сваім двары, у сваім горадзе, у сваім дзяцінстве. А дом па вул. Ажэшка стаіць, там зроблены рамонты, многае змянілася, але, спадзяюся, засталася цёплая добрая атмасфера.

Аўтарка Марына Загідуліна

Реклама 13

hrodna.life

Крыніца: hrodna.life