Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Цяжка знайсці чалавека, які хаця б аднойчы не пачынаў ствараць якую-небудзь калекцыю. Большасць з нас пачыналі калекцыянаваць з дзяцінства. Для некаторых калекцыянаванне стала захапленнем на ўсё жыццё. Што могуць калекцыянаваць людзі, чым прываблівае іх гэты занятак, што цікавага пра сваю калекцыю могуць распавесці яе ўладальнікі – 22 лютага ў жыхароў Гродна ёсць выдатная магчымасць паглядзець калекцыі, сабраныя студэнтамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. Дзень калекцыянера пройдзе ў фармаце «Жывой бібліятэкі».

Нашы слухачы і госці прадставяць розныя калекцыі: 

Аляксандр Сявенка (запрошаны госць) — Шкло 30-х гг. ХХ стагоддзя з Бярозаўкі. Скульптурныя партрэты дзеячаў культуры. 

Аляксандр Віктаравіч неаднаразова арганізоўваў у чытальнай зале Аддзела мастацтва Абласной бібліятэкі тэматычныя паказы сваіх калекцый: фатаграфій, старадаўніх кніг, прадметаў рэлігійнага культу і інш. 

Тамара Герасіменка — Памяць аб убачаных спектаклях. Тэатральныя праграмкі 70-х — 2000-х гадоў. 

Ларыса Кіркевіч — Спадчына продкаў. Фотаальбом, кнігі, ноты, рукадзелле бабулі. 

Ала Зайко — Сусветны жывапіс на паштоўках. 

Тамара Паўлавіч — Мае любімыя камяні.

Лілія Вільчэўская — Любімы горад. Паштоўкі пра Гродна. 

Лілія Грыгарук — Салодкія ўспаміны. Абгорткі ад цукерак. 

Таццяна Шапель — Падсвечнікі 19-20 стагоддзяў. Метал, фарфор, шкло.

Уладзімір Рунге — Вакол зямнога шара. Паштоўкі з усіх кантынентаў. 

Вольга Шарафудзінава — Вырабы з каменя.

Наталля Ляснова — Дробная пластыка

Любоў Зорына — Посуд і дэкаратыўныя вырабы з металу. 

 

Бонус для наведвальнікаў — бясплатныя кансультацыі па прадметах антыкварыяту ад Любові Зорынай.

 

Арганізатар мерапрыемства: курс “Таямніцы мастацтва” “Універсітэта Залатога Веку”. 

Выкладчыца курса: Любоў Зорына, гісторык мастацтвазнаўства, аўтарка даследаванняў па мастацтве і рамёствах Гарадзеншчыны. Выкладчыца “Універсітэта Залатога Веку” з 2014 года.

Дзе: Гродна, вул. Будзёнага 48а (будынак польскага кансулята), 86 офіс (уваход з унутранага дворыка).

Калі: 22 лютага ў 12.00

Уваход вольны!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 152  62-01-81, +375 29 292-01-81 ці па электроннай пошце uzv.hrodna@gmail.com

Яшчэ запісы