Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Агульная онлайн лекцыя Глеба Лабадзенкі, якая пройдзе 16 красавіка змесціць агляд нашай адметнай архітэктуры за апошнія 8 стагоддзяў.

Акцэнт будзе зроблены на будынках, якія не з’яўляюцца замкамі, але якія маюць абарончыя рысы ці псеўдаабарончыя дэталі архітэктуры, або проста збудаваныя ў рамантычных рысах старадаўніх абарончых пабудоваў.

Глеб Лабадзенка нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Працуе журналістам з 2000 году. Ляўрэат адной журналісцкай прэміі І ступені («Вольнае слова-2008» 2009 г.) і дзьвюх пісьменьніцкіх («Залаты апостраф» 2004 г. і «Дэбют» імя Максіма Багдановіча 2013 г.).
У 2014 годзе разам з Алесяй Літвіноўскай заснаваў бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова”.

Лекцыя пройдзе на пляцоўцы zoom 16 красавіка а 10 гадзіне.

Для ўваходу націсніце на слова СПАСЫЛКА.

Хто будзе ўваходзіць з тэлефона трэба ўвесці ідэнтыфікатар канферэнцыі 835-5973-0068.

Яшчэ запісы