Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На працягу тыдня стажоры змогуць пазнаёміцца з нашым досведам павышэння якасці жыцця сталых людзей праз іх актывізацыю. У праграме – знаёмства з працай Гарадзенскага УЗВ, наведванне заняткаў курсаў і клубаў, агульных лекцый, сустрэчы з арганізатарамі праграмы, з сябрамі самакіравання УЗВ, рэдакцыя сайта УЗВ.

Да ўдзелу ў стажыроўцы запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый (грамадскіх і дзяржаўных), якія маюць альбо плануюць уласныя праграмы, накіраваныя на актывізацыю сталых людзей.

“Універсітэт Залатога Веку” – праграма, якая распачала сваю працу ў красавіку 2010 г. па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і накіравана на  павышэнне якасці жыцця сталых жыхароў г. Гродна праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю.

Праграма стажыровак УЗВ  была заснаваная ў 2012 г. Яе мэтай з’яўляецца распаўсюджванне назапашанага ў межах праграмы досведу, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі, якія займаюцца павышэннем якасці жыцця сталых людзей. За 4 гады яе ўдзельнікамі сталі стажоры з Мінска, Брэста, Смаргоні, МаларытыКобрына, Століна і Жалудка.

Стажыроўка плануецца ў перыяд з 5 па 9 снежня 2016 г.

Да ўдзелу ў стажыроўцы будуць адабраныя 4 чалавекі, якія найбольш поўна акрэсляць сваю матывацыю, будуць гатовыя самастойна кампенсаваць праезд. Выдаткі на харчаванне і пражыванне кампенсуюць арганізатары.

Перавагу ў час адбору будуць мець прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый з гарадоў, дзе ўніверсітэты трэцяга ўзросту працуюць менш за год альбо дзе толькі плануецца стварэнне такіх універсітэтаў.

Удзельнікі стажыроўкі будуць мець таксама магчымасць пазнаёміцца з іншымі формамі дадатковай адукацыі дарослых.

Фінальная праграма стажыроўкі будзе складзеная з улікам пажаданняў стажораў.

Калі Вам цікава прыехаць ва УЗВ, запоўніце, калі ласка, электронную анкету да 5 снежня.

Задаць дадатковыя пытанні можна па электроннай пошце uzv.hrodna@gmail.com.

Яшчэ запісы