Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сярод апісаных у зборніку лепшых практык – досвед працы Рады гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.

У выданні згадваецца таксама пра дзейнасць Цэнтра Міжпакаленчага ўзаемапаразумення пры УЗВ, навучанне сталых людзей замежным мовам на прыкладзе курсу “Польская мова для пачаткоўцаў», які праводзіцца ў межах нашай праграмы.

Кніга ўбачыла свет у межах праекту “Залаты досьвед для залатога ўзросту. Развіццё дапамогі сталым людзям і асобам, якія пацярпелі ад нацыянал-сацыялізму, на аснове лепшых практык”.

Выканаўцам праекта ў 2017-2019 гг. было Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ ”  пры падтрымцы нямецкага Фонду “Памяць, адказнасць і будучыня”.

У зборніку адлюстраваны досьвед працы беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з людзьмі сталага ўзросту.

Гэтыя арганізацыі дзейнічаюць у вельмі розных сферах: прадстаўляюць сацыяльныя паслугі, дапамагаюць прадстаўнікам старэйшага пакалення весці актыўны лад жыцця, арганізуюць іх навучанне і вольны час, падтрымліваюць дыялог пакаленняў.

Падрабязней пазнаёміцца са зборнікам можна па спасылцы.

 

Яшчэ запісы