Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сёлета ўдзельнікамі імпрэзы былі не толькі студэнты і выкладчыкі “Універсітэту Залатога Веку”, але і госці са створанай зусім нядаўна бабруйскай “Акадэміі 50+”.

Свята распачалося з вітальных словаў Ланы і Вітаўта Руднікаў, заснавальнікаў УЗВ.

Лана і Вітаўт Руднікі

Канцэртная праграма пачалася з выступлення хора “УЗВышша” пад кіраўніцтвам Ірыны Жыгулінай і з верша паэткі Святланы Елісеевай.

Працягнулі праграму танцавальная група “Дзіва Лаціна” пад кіраўніцтвам Людмілы Тарасенкі. Госці ўбачылі навагодня-крэатыўныя танцы “Навагодні блюз”, “Ча-Ча-Ча” і “Бугі-Вугі”.

Госці з Бабруйска святочнымі падарункамі павіншавалі слухачоў УЗВ з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.

Святлана і Алег Красныя – заснавальнікі бабруйскай Акадэміі 50+

Затым усе прысутныя атрымалі віншаванне ад удзельнікаў клуба “Мода, Стыль, Фота” пад кіраўніцтвам Ірыны Грэкавай.

Далей да студэнтаў УЗВ завіталі самыя сапраўдныя Дзед Мароз са Снягуркай, якія і вялі далей рэй на вечарыне, напоўненая спевамі, танцамі, ды цёплымі віншаваннямі і пажаданнямі.

Больш фота з Каляднай вечарыны глядзіце па спасылцы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы